“Імперыя яркіх эмоцый”: пра першую змену ў лагеры «Верас»

Актуальное Здоровье Молодежная политика

Не сакрэт: здароўе маладога пакалення — стратэгічны падмурак нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Удзельнічае ва ўмацаванні гэтага падмурку і аздараўленчы лагер “Верас”.

Першая змена пад дэвізам “Імперыя яркіх эмоцый” пачалася 4 чэрвеня. На ёй адпачываюць выхаванцы ўзростам ад 6 да 15 гадоў. План мерапрыемстваў уключае спартыўныя, інтэлектуальна-развіццёвыя, мастацкія накірункі. Гэта дае добрую магчымасць для фізічнага, духоўна-маральнага, грамадзянскага і патрыятычнага развіцця выхаванцаў. Мерапрыемствы развіваюць калектывізм, творчыя рысы, сацыялізуюць дзяцей.

Найбольш спадабаліся выхаванцам такія мерапрыемствы: “Сямейны марафон”, “Лагерная кніга рэкордаў Гінэса”, “Міс і Містар Верас”, “Што? Дзе? Калі?”, квэсты. Папулярныя і флэш-мобы, яны нікога не пакідаюць раўнадушнымі і умацоўваюць калектыў.

Году гістарычнай памяці прысвяцілі экскурсіі ў Чэрвеньскі краязнаўчы музей і на мемарыяльны комплекс “Папова Града”.

Выхаванцы пазнаёміліся з трагедыяй вёскі, спаленай фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У музеі ўбачылі экспанаты і дакументальныя матэрыялы, якія рассказваюць  пра генацыд беларускага ў гэтая трагічныя часы.

 

Таксама мы правялі такія сацыяльна-значымыя мерапрыемствы, як  акцыя навядзеннч парадку на тэрыторыі, завочныя падарожжы па родных мясцінах, квэст-гульні, “Мелодыі роднага краю”, “Гульні дзяцінства нашых бацькоў”. Колькі выдумкі, творчасці, фантазіі праявілі дзеці разам са сваімі выхавацелямі пад час падрыхтоўкі і правядзення!

Вялікая ўвага надзяляецца бяспецы. Выхаванцы і педагогі сустрэліся з прадстаўнікамі Чэрвеньскага раённага аддзела надзвычайных сітуацый. Выратоўнікі рассказалі аб сваёй небяспечнай прафесіі, мэта якой – выратаванне людзей, трапішых у небяспеку. Адбыліся сустрэчы з супрацоўнікамі РАУС і ДАІ. Міліцыянеры звярнулі ўвагу на прафілактыку правапарушэнняў і бяспеку дарожнага руху.

Вельмі важна і здаровае харчаванні дзяцей. Кожны дзень нашы выхаванцы атрымліваюць паўнацэнную збалансаваную ежу. У рацыёне пастаянна свежая  садавіна, гародніна, сокі, ёгурты. 

Нашы выхавацелі — вопытныя педагогі. Яны разам з дырэктарам лагера Д. Асіпцовай і пры падтрымцы начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама І.Змачынскай і супрацоўнікаў метадычнага кабінета здолелі зрабіць адпачынак дзяцей яркім і змястоўным, каб кожны дзень, пражыты ў “Верасе”, надоўга застаўся ў памяці.

Валерый ЗАХАРАЎ, выхавацель  лагера “Верас”. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *