У Чэрвеньскім раёне згарэла 180 тон саломы

Актуальное Происшествия

Вечарам 31 кастрычніка чэрвеньскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб загаранні саломы на палетку сельгаспрадпрыемства “Валевачы” ля вёскі Ялча.

На момант прыбыцця да месца выкліку гарэлі дзве сцірты, існавала пагроза распаўсюджвання полымя на трэцюю. Ратавальнікам дапамагалі тушыць пажар дзве адзінкі тэхнікі гаспадаркі: пагрузчык «Амкадор» і трактар з плугам.

Полымя знішчыла 180 тон саломы, яшчэ 90 удалося выратаваць. Як паведаміла “Раённаму весніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Мурашка, папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём неўстаноўленай асобы.

Фота  Чэрвеньскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *