Касманаўт з Чэрвеня Алег Навіцкі “прывязе” на Зямлю актрысу і рэжысёра

Актуальное Общество

Чакаецца, што наш Алег Навіцкі вернецца з космасу 17 кастрычніка. Як паведамляе прэс-служба “Раскосмасу”, разам з ім прыляцяць удзельнікі касмічнага палёту актрыса Юлія Перасільд і рэжысёр Клім Шыпенка.

Старт транспартнага пілатуемага карабля “Саюз МС-19” запланаваны на 5 кастрычніка. У складзе экіпажу – расійскі касманаўт Антон Шкаплераў, а таксама Перасільд і Шыпенка.

Падчас дванаццацідзённага знаходжання актрысы і рэжысёра на Міжнароднай касмічнай станцыі пройдзе частка здымак фільма пад рабочай назвай “Выклік”. Паводле сюжэту мастацкай стужкі, маладая жанчына-хірург, якая не планавала адпраўляцца на арбіту, павінна на працягу месяца падрыхтавацца да палёту ў космас. Яе місія – правесці аперацыю хвораму касманаўту.

Алег Навіцкі працуе на борце МКС з 9 красавіка гэтага года. Зараз разам з ім там знаходзяцца расійскі касманаўт Пётр Дуброў,  астранаўты NASA Марк Вандэ Хай, Шейн Кімброў і Меган Макартур, астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Пяске і астранаўт агенцтва аэракасмічных даследаванняў Акіхіка Хашыдэ.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *