Лідзія Шчацінка – намеснік старшыні райвыканкама

Актуальное Власть

Распараджэннем старшыні райвыканкама па ўзгадненню з Мінаблвыканкамам намеснікам старшыні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы, прызначана Лідзія Аляксандраўна Шчацінка.

Нарадзілася яна ў 1967 годзе ў вёсцы Васількі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1989 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці “Нямецкая і англійская мовы”, у 2007 годзе – Акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці “Менеджмент устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, пазашкольнага выхавання і навучання”.

Да 2014 года працавала ў Бялыніцкім раёне: настаўніцай нямецкай і англійскай мовы, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, дырэктарам школы, метадыстам і загадчыкам раённым вучэбна-метадычным кабінетам аддзела адукацыі, начальнікам аддзела па справах моладзі начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. У 2014-2016 гадах – галоўны спецыяліст аддзела культуры ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

З 2016 года да прызначэння на цяперашнюю пасаду ўзначальвала аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Чэрвеньскага райвыканкама.

– У сацыяльнай сферы ўсе задачы, якія стаяць перад рознымі галінамі – першарадныя, – адзначыла Лідзія Шчацінка ў гутарцы з карэспандэнтам “Раённага весніка”. – Напрыклад, у адукацыі гэта – падрыхтоўка ўстаноў да новага навучальнага года, арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі школьнікаў, набыццё новых аўтобусаў для падвозу дзяцей у школу і рамонт тых, што ёсць.

У галіне аховы здароўя важная задача – вакцынацыя насельніцтва супраць каранавіруснай інфекцыі. У галіне культуры будзем працягваць працаваць над арганізацыяй вольнага часу, найперш моладзі, як у Чэрвені, Смілавічах, так і ў сельскіх населеных пунктах. У прыватнасці, там, дзе няма клубных устаноў, акцэнт сёлета будзе зроблены на правядзенне святаў вёсак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *