Трагедыя ў Чырвонай Слабадзе: згарэў дом, загінула гаспадыня

Актуальное Происшествия

Першы сёлета выпадак гібелі падчас пажару надарыўся ў Чэрвеньскім раёне.

Трагедыя адбылася 30 сакавіка ў вёсцы Чырвоная Слабада Лядзенскага сельсавета. Тут незадоўга да апаўночы загарэўся дом, у якім жылі 83-гадовая гаспадыня і яе 61-гадовы сын. На момант прыезду першых ратавальнікаў у будынку абрынуўся дах.

Як распавялі “Раённаму весніку” ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, мужчына прачнуўся ад паху дыму і паспеў вынесці маці з суседняга пакоя на вуліцу. На жаль, выратаваць яе жыццё не ўдалося.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *