У Чэрвені загарэлася яшчэ адна «Табакерка»

Актуальное Происшествия

Ноччу 12 сакавіка на вуліцы Кастрычніцкай у Чэрвені загарэўся гандлёвы павільён “Табакерка”, які належыць сумеснаму закрытаму акцыянернаму таварыству “Энерга-Ойл”.

У выніку пажару пашкоджаны сцены, дах і маёмасць будынка, а таксама часткова – дах размешчанага побач аўтобуснага прыпынку.

Як паведамілі “Раённаму весніку” у Чэрвеньскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія падпалу.

Гэта ўжо другі за апошнія чатыры месяцы выпадак загарання “Табакерак” у Чэрвені. У лістападзе мінулага года такі ж павільён пашкоджаны ў выніку пажару на вуліцы Карла Маркса каля гарадскога рынку.

Фота прадастаўлена Чэрвеньскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *