Сіноптыкі распавялі, якім будзе надвор’е ў Чэрвені на Новы год

Актуальное Общество

Паводле звестак інтэрнэт-сайта gismeteo.by, 31 снежня ў Чэрвені чакаецца пахмурнае надвор’е і невялікі дождж. Днём будзе 4 градусы цяпла, у ноч на 1 студзеня – плюс 2.

Сіноптыкі прагназуюць, што з 14 снежня да канца месяца не будзе ніводнага дня з тэмпературай ніжэй за нуль градусаў, а ўначы чакаецца ад мінус 1 да плюс 2 градусаў. Натуральна, што ў такіх умовах казаць пра ўстанаўленне снежнага покрыва не выпадае.

Зрэшты, доўгатэрміновыя прагнозы gismeteo.by спраўджваюцца далёка не заўсёды і часта змяняюцца. У прыватнасці, напрыканцы лістапада згаданы інтэрнэт-сайт абяцаў у Чэрвені марознае надвор’е пасля 14 снежня. А на 20-21 снежня прагназаваліся даволі моцныя маразы: у дзённыя часы – мінус 15-18, ноччу – да мінус 21. Як будзе насамрэч – неўзабаве пабачым.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *