Ратавальнікі правялі вучэнні на групавой кацельні ў Чэрвені

Актуальное Безопасность

Падчас іх адпрацоўвалася ўзаемадзеянне органаў кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, электрасетак, газавай службы, міліцыі і ратавальнікаў пры магчымай аварыі на гэтым аб’екце.

Як распавяла “Раённаму весніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алена Немагай, удзельнікі вучэнняў, у прыватнасці, правялі трэніроўку ва ўмовах уяўнага адключэння электразабеспячэння кацельні.

Ратавальнікі адзначылі, што правядзенне такіх сумесных мерапрыемстваў дае магчымасць набыць дадатковы вопыт пры ліквідацыі аварый.

– У цэлым вучэнні прайшлі арганізавана, пастаўленыя мэты і задачы выкананы паспяхова, – сказаў іх кіраўнік, першы намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр Гадун. – Гэтаму паспрыяла рэгулярнае правядзенне падобных трэніровак, а таксама пастаянная мэтанакіраваная і актыўная падрыхтоўчая работа.

Фота Чэрвеньскага РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *