На полі ля Астравоў згарэла сцірта саломы

Актуальное Происшествия

23 кастрычніка каля 5 гадзін 20 хвілін раніцы чэрвеньскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб загаранні сцірты саломы ля вёскі Астравы.

Як паведаміла “Радыёвесніку” інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Чэрвеньскага РАНС Алена Немагай, сцірта вагою каля 40 тон  была размешчана ў полі на адлегласці каля 500 метраў ад жывёлагадоўчай фермы ААТ “Чэрвеньскі райаграсервіс”.

Полымя знішчыла салому цалкам. Меркаваная прычына ўзгарання – падпал. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *