Кветкавы рай стварыла на сваім падворку Ева Марчанка з Чэрвеня

Общество

Кветкі цвітуть у яе ад ранняй вясны і да позняй восені. Не адзін год патраціла на гэта гаспадыня. Зараз цвітуць кусты – вейгела цёмна-бардовая і ружовая, жоўты бружмель, плакучая іва, сартавы бэз, язьмін, магонія, пляцістыя чырвоныя ружы…

Ніводны прахожы не застаецца раўнадушным – міжволі прыпыняецца, каб палюбавацца на гэтую прыгажосць.

На падворку — некалькі відаў вярбы, хвойныя расліны: розныя туі, коніка, ядлоўцы, барбарыс, елачка з рознакаляровымі іголкамі, ціс. Ліставыя расліны: вінаград, купалінка, юкка. Сцяну дома абвівае яшчэ адзін від бружмелю. І мноства шматлетнікаў: лілейных, хрызантэм, цюльпанаў, півоняў — ружовых, белых і бардовых — і іншых прыгожых раслін.

Гаспадыня з вялікай любоўю займаецца іх развядзеннем: падкармлівае, палівае, нават, размаўляе з імі. Таму і аддзячваюць ёй расліны буйнай квеценню.

Як сцвярджае Ева Арсеньеўна, кветкі надаюць жыццёвыя сілы. Іншы раз і стамляецца – шмат трэба папрацаваць, даглядаючы кветкі, але калі бачыць гэты чароўны рознакаляровы свет, знікае і стомленасць… 

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *