Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, гэты від работ выкананы па раёну на 13135 гектарах, што складае 90 працэнтаў ад плана. З траў першага ўкосу назапасілі 46 працэнтаў сенажу і 40 працэнтаў сена ад неабходнай іх гадавой патрэбы.
У сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Аграбуд” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскжалезабетон” гэтымі днямі ўбіраюць апошнія гектары скошаных траў. Першы ўкос выдаўся тут ураджайным. З яго нарыхтавалі 5347 тон сенажу (71 працэнт гадавой патрэбы) і 216 тон сена (48 працэнтаў). Сельгаспрадпрыемства мае лепшую ў раёне забяспечанасць кармамі ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы – 11,24 цэнтнера кармавой адзінкі. Гэта на чатыры цэнтнеры кармавой адзінкі больш, чым было на такі ж час летась.

– Стварэнню трывалай кармавой базы спрыяе тое, што мы кожны год падсяваем значныя аб’ёмы шматгадовых траў, – распавёў галоўны аграном гаспадаркі Леанард Мельнік. – У прыватнасці, летась падсеялі іх 375 гектараў. Гэта пераважна бабова-злакавыя сумесі – люцэрна, канюшына, цімафееўка. Шмат увагі надаём і догляду за сенажацямі. Кармавыя палеткі атрымліваюць дастатковыя дозы калійных і азотных угнаенняў…

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара