Раённае свята «Нашы дасягненні табе, малая радзіма» прайшло сёння ў Чэрвені

Актуальное Важное

На ўрачыстасці ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку ўшанавалі лепшыя арганізацыі ў галінах сельскай гаспадаркі, прамысловасці і лясной гаспадаркі, будаўніцтва, сферы паслуг, сацыяльнай сферы, мясцовай выканаўчай улады, а таксама лепшых работнікаў у дзесяці намінацыях па выніках працы за мінулы год. Яны ўзнагароджаны Дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі. Назвы калектываў і прозвішчы лепшых па прафесіі будуць занесены на раённую Дошку гонару.

Сярод іншых узнагарод, якія ўручаны на ўрачыстасці – Падзякі старшыні Мінаблвыканкама і Віншавальныя адрасы старшыні райвыканкама.

Цудоўным музычным падарункам усім, хто сабраўся на свята, сталі выступленні вядомых эстрадных артыстаў – шоў барабаншчыкаў “Перцы” і спевака Івана Буслая з шоў-балетам “Батэрфляй”.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

(Будзе дапоўнена)   



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *