У Новы год — з флікерамі і цукеркамі

Актуальное

У пярэдадзень Новага года Дзяржаўтаінспекцыя Чэрвенскага РАУС правяла акцыю «Дзеці-пасажыры». Падчас яе супрацоўнікі ДАІ разам з Дзедам Марозам і Снягуркай з Чэрвенскай школы мастацтваў спынялі аўтамашыны і ўручалі флікеры і цукеркі дзецям, чыя бацькі выконваюць правілы перавозкі непаўналетніх пасажыраў: выкарыстоўваюць дзіцячыя ўтрымліваючыя крэслы, рамяні бяспекі.

У гутарцы з нашым карэспандэнтам старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвенскага РАУС Аляксандр Манулік выказаў надзею на тое, што новы год стане годам безаварыйнага руху па дарогах раёна, годам узаемаразумення і ўзаемапавагі паміж вадзіцелямі і пешаходамі.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *