Фінал творчага праекта «Таленты сярод вас» адбыўся ў пятніцу ў Раённым цэнтры культуры і адпачынку

Общество

У ім прынялі ўдзел 23 прадстаўнікі розных узростаў і прафесій са Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, цэнтральнай раённай бальніцы, будаўнічага ліцэя, райспажыўтаварыства, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, райвыканкама. Выканаўцы «спаборнічалі» ў шматлікіх жанрах: спявалі, расказвалі байкі, вершы, танчылі, паказвалі сцэнкі.

Крысціна Лаворанка

Пры вызначэнні пераможцаў журы ўлічвала не толькі выканаўчае майстэрства ўдзельнікаў, але і іх сцэнічную культуру, эмацыянальнасць выступлення, стварэнне сцэнічнага вобраза, рэжысуру нумара, падбор матэрыяла і касцюмаў.

У намінацыі «Малыя формы»: першае і другое месцы былі аддадзены прадстаўнікам Смілавіцкага аграрнага каледжа: першае ў Паліны Карымавай і Крысціны Лаворанка; другое — у Аліны Юрчанка, Таісіі Котавай і Паліны Карымавай. Фельчар-лабарант Раваніцкай участковай бальніцы Уладзіслаў Канапелька і група «16 +» атрымалі трэцяе месца.

У намінацыі «Тэатральнае майстэрства» першае месца ў творчага калектыва Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які быў самым шматлікім па колькасці ўдзельнікаў і групе падтрымкі. На другім і трэцім месцах — удзельнікі са Смілавіцкага аграрнага каледжа: Аліна Званковіч з тэатральным калектывам «Увесь свет — тэатр» (2 месца), Яўген Крэпскі, Крысціна Лаворанка і Ангеліна Шэлег (3 месца).

У намінацыі «Салісты» першае месца заняла Ларыса Папова з дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якая дапоўніла свой музычны нумар відэакліпам з фільма. Другое месца ў Крысціны Лаворанка. Трэцяе раздзялілі Марыя Зюлькова з Чэрвеньскага райспажыўтаварыства і Вадзім Лобач, які прадстаўляў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чэрвеньскага райвыканкама.

Кацярына ШУМКО. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *