Запрашэнні на пятніцу, 25 снежня

Общество

4FlDxS_E8bMНа кірмашы

З мэтай забеспячэння жыхароў Чэрвеня і раёна таварамі народнага спажывання ў перыяд Навагодніх святаў, стварэння святочнай атмасферы, далучэння насельніцтва да святочных мерапрыемстваў у наступную пятніцу з 10 да 14 гадзін будуць праводзіцца кірмашы ў Чэрвені на плошчы Свабоды і ў Смілавічах.
На іх прадставяць прадукцыю прамысловыя прадпрыемствы і спажывецкая кааперацыя, фермерскія гаспадаркі, рыбгас «Волма», раённы камбінат бытавога абслугоўвання, Чэрвеньскі лясгас.

Конкурс-шэсце дзедаў марозаў і снягурак

У гэты дзень ён адбудзецца на плошчы Свабоды ў Чэрвені. Удзел прымуць навагоднія дэлегацыі прадпрыемстваў, арганізацый горада і раёна, сельвыканкамаў, сельскагаспадарчых арганізацый, камерцыйных структур, устаноў адукацыі. Пачнецца конкур-шэсце «Дзед Мароз-2015!» у адзінаццаць гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *