Яўген Яблонскі — двухразовы бронзавы прызёр «Кубка садружнасці»

Общество

Яуген ЯблонскіУ расійскім Санкт-Пецярбурзе прайшоў ХХІІІ Міжнародны турнір па футболу «Кубак Садружнасці», у якім узялі ўдзел нацыянальныя маладзёжныя зборныя 12 краін. Капітанам беларускай дружыны быў ураджэнец Чэрвеня, паўабаронца ФК «БАТЭ» (Барысаў) Яўген Яблонскі.

На першым этапе спаборніцтваў нашы футбалісты перамаглі равеснікаў з Туркменістана — 1:0, Эстоніі — 4:0 і Фінляндыі — 1:0 і занялі першае месца ў групе «А». Яўген Яблонскі правёў адзіны гол у вароты фінаў і быў прызнаны лепшым іграком матча.

У чвэрцьфінале беларусы адолелі зборную Казахстана — 1:1 (3:1 — па пенальці), а ў паўфінале саступілі будучай пераможцы турніру, камандзе Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі — 1:1 (3:4 — па пенальці).

Але без узнагарод зборная Беларусі не засталася. У матчы за трэцяе месца яна пераканаўча перамагла каманду Туркменістана — 4:0. Адзін з мячоў (з пенальці) забіў Яўген Яблонскі.

Адметна, што для нашага земляка гэта ўжо другі бронзавы медаль «Кубка Садружнасці». Першы ён заваяваў у складзе зборнай Беларусі на мінулагоднім турніры.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота com-cup.com



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *