Месца сустрэчы — вёска Запасенне

Общество

У вёсцы Запасенне ў Доме сацыяльных паслуг прайшла ўжо традыцыйная сустрэча вяскоўцаў з работнікамі Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мерапрыемства было падрыхтавана сумесна з сельскім Саветам, іншымі установамі, арганізацыямі раёна. Усе жадаючыя маглі тут жа, на месцы, атрымаць кансультацыі спецыялістаў.

Старшыня Валевачоўскага сельвыканкама Алена Чыканоўская і намеснік дырэктара ААТ «Валевачы»  Галіна Новік адказалі на пытанні вяскоўцаў. Інспектар па асноўнай дзейнасці Алена Сныткова распавяла пра дзейнасць цэнтра, у прыватнасці пра работу аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму. Бібліятэкар Чарнаградскай сельскай бібліятэкі Антаніна Бябічава раздала прысутным часопісы, а калектыў народнай песні «Скарбніца» для вяскоўцаў падрыхтаваў канцэртную праграму. Выязны гандаль прамысловых тавараў падчас мерапрыемства зладзіў комплексны прыёмны пункт вёскі Чарнаградзь.

Напрыканцы сустрэчы адбылося чаяпіцце, і ні адзін з прысутных не застаўся без падарунка ад цэнтра.

Даведка: у Чэрвеньскім раёне дзейнічаюць 11 Дамоў сацыяльных паслуг, першы з іх адкрыўся ў 2002 годзе. З’яўленне такіх аб’ектаў дазволіла вырашыць многія сацыяльна-бытавыя праблемы вяскоўцаў. У 2013-м годзе 118 чалавек скарысталіся іх паслугамі.

Таццяна АДЗІНЕЦ,

загадчык аддзялення

сацыяльнай дапамогі

на даму.

Здымкі

прадастаўлены цэнтрам



1 комментарий по теме “Месца сустрэчы — вёска Запасенне

  1. Большое СПАСИБО Червенскому центру социального обслуживания населения и Валевачевскому сельсовету за вот такие встречи. С какой радостью и воодушевлением рассказывали жители села Запасенне про эту встречу, концерт и чаепитие. Каждый год они с нетерпением ждут этой встречи.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *