ПРА ПАДПІСКУ НА ВОСЕНЬ ДБАЕМ УЛЕТКУ…

Общество

Нават не верыцца, што ўжо імкліва набірае разгон апошні месяц лета. І зусім няшмат застаецца да надыходу восені, пачатку новага навучальнага года і… завяршэння падпіскі на «Раённы веснік» на верасень. Але замовіць падпісны квіток яшчэ можна (і трэба!) у аддзяленні паштовай сувязі альбо ў свайго паштальёна. Нагадваем вам, шаноўныя сябры, што кошт на «раёнку» (у адрозненне ад многіх іншых выданняў) застаўся нязменным і ў другім паўгоддзі: 14 тысяч на месяц — для індывідуальных падпісчыкаў, 40 тысяч — для ведамасных.

Ну, а мы традыцыйна падводзім вынікі працы аддзяленняў сувязі Чэрвеньшчыны па падпісцы на «Раённы веснік» на жнівень. Крыху адмінусаваўшы ў мінулым месяцы, многія аддзяленні ў гэтым вярнулі ранейшую колькасць падпісных экземпляраў альбо пераўзышлі яе.

Так, аддзяленне сувязі «ЧЭРВЕНЬ-2» дадало 22 асобнікі «раёнкі», СМІЛАВІЦКАЕ — 16, ТУРЭЦКАЕ — 11, ЗАПОЛЬСКАЕ — 10, ВАЛЕВАЧОЎСКАЕ — 7, ГОРКАЎСКАЕ і НОВАЗЕЛЯНКОЎСКАЕ — па 5, ГРАБЯНЕЦКАЕ, ГРАБЁНСКАЕ, ЧАРНАГРАДСКАЕ — па 3, ХУТАРСКАЕ, ЧАРНАЎСКОЕ і КРАСНАДАРСКАЕ — па 2, ДАМАВІЦКАЕ і РАВАНІЦКАЕ — па аднаму. З плюсам спрацавалі таксама мотадастаўка-1 і мотадастаўка-2. Не згубілі падпісчыкаў ВЕЛІКАПОЛЬСКАЕ, КЛІНОЦКАЕ і ШАСЦІСНОПСКАЕ аддзяленні сувязі.

Нам таксама прыемна назваць тыя аддзяленні сувязі, якія з месяца ў месяц дэманструюць стабільнасць у працы, не губляюць падпісчыкаў «раёнкі», а наадварот — агітуюць новых. Цэлых 7 месяцаў гэтак працуе ДАМАВІЦКАЕ аддзяленне сувязі, 5 — ЧАРНАЎСКОЕ, 4 — ГРАБЯНЕЦКАЕ, ГРАБЁНСКАЕ і ЗАПОЛЬСКАЕ, 2 — ШАСЦІСНОПСКАЕ.

Усім актыўным паштальёнам, аператарам і начальнікам аддзяленняў сувязі — сардэчны дзякуй за працу па прапагандзе «Раённага весніка»! Ну, а жыхарам Чэрвеньшчыны мы традыцыйна гаворым — далучайцеся! Будзьма разам улетку, і ўвосень — таксама!

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *