ПРАЗ ДОСЛЕДНЫЯ ПАЛІ — Ў ВЫТВОРЧАСЦЬ

Аграрный сектор

У сераду на базе КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск» адбыўся абласны семінар па пытаннях доследна-дэманстрацыйнай дзейнасці ў раслінаводстве, тэхналогіі вырошчвання і ўборкі зерневых, зернебабовых культур, бульбы, кукурузы на зерне і зялёную масу.

У семінары прымалі ўдзел прадстаўнікі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама, работнікі  Мінсельгасхарчу, рэспубліканскага аб»яднання «Белнасенне», начальнікі раённых інспекцый на насенняводству, кіраўнікі элітных гаспадарак і прадстаўнікі фірм-пастаўшчыкоў насення. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікам  былі прадэманстраваны доследныя палі, ініцыятарам закладкі якіх з»яўлялася  аб»яднанне «Белнасенне»,  з 70 гатункамі кукурузы, 40 — бульбы і зерневых культур беларускіх і замежных селекцыянераў.

Прадстаўнікі навуковых устаноў і фірм-пастаўшчыкоў насення расказалі аб перавагах гатункаў у залежнасці ад мэты іх выкарыстання ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Падвёў вынікі семінара генеральны дырэктар аб»яднання «Белнасенне» Анатоль Уласевіч.

Л.Цітаўка

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *