Так у нас прайшоў Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі

Общество

Напярэдадні гэтага свята ў школе, якую ў 1988 годзе скончыў трэці беларускі касманаўт Алег Навіцкі,  ладзілася акцыя «Сувеніры для касманаўта», якую арганізавалі педагогі Людміла Уладзіміраўна Кацько і Ірына Міхайлаўна Жулега. Першыя-шостыя класы вырабілі мадэлі авіяцыйнай тэхнікі і сувеніры «Сардэчкі». Яшчэ другакласнікі прынеслі вялікую ілюстраваную кнігу пра Беларусь, а трэцякласнікі — набор паштовак-фотаздымкаў адметных мясцінаў Чэрвеня. Людміла Уладзіміраўна Кацько вырабіла буклет і стварыла фільм пра жыццё школы з відэавіншаваннямі ад вучняў пачатковай школы, шостых і восьмых класаў. Усе гэтыя падарункі мама касманаўта Валянціна Эдуардаўна Навіцкая павезла сыну ў Зорны гарадок напярэдадні 12 красавіка.

Трыа прызёраў - Леанід Васільевіч Кранцоў, Улад Канапелька і Яўген Нямірка

У Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі ў нашай школе ў 8.10 пачалося ўрачыстае мерапрыемства. Агульнашкольную лінейку адкрыла дырэктар Таццяна Міхайлаўна Аляшкевіч. Яна павіншавала ўсіх з гэтым адметным святам. Вядучыя — вучні восьмага класа Карына Высоцкая і Дзіма Колтун — распавялі пра гісторыю Дня касманаўтыкі, яго значнасць для чалавецтва, пра касманаўтаў-беларусаў і пачуццё гонару за выпускніка школы Алега Віктаравіча Навіцкага. Дарэчы, Карына і Дзіма былі выбраны вядучымі невыпадкова. Гэта яны пад кіраўніцтвам Людмілы Уладзіміраўны Кацько падрыхтавалі доследную работу па тэме «А из Червеня в окошко видно космоса немножко». Яшчэ ў гэты святочны дзень усе даведаліся пра дасягненні вучняў нашай школы за мінулы месяц.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ірына Стэфанаўна Сармант уручыла заслужаныя ўзнагароды за перамогу ў школьным конкурсе даследчых работ і праектаў малодшых школьнікаў «Я — даследчык» чацвёртакласніцы Дашы Дзядзела (Дыплом першай ступені), трэцякласніцы Свеце Дзяркач (Дыплом другой ступні) і чацвёртакласніцы Паліне Новік (Дыплом трэцяй ступені).

Алёна Бачыла, Ягор Невяроўскі, Аляксандр Прыступа

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Тамара Алегаўна Забаўская за перамогу ў раённым конкурсе «Выратавальнікі вачыма дзяцей» уручыла не толькі Дыпломы, але і альбомы, і салодкія прызы ад класных кіраўнікоў. Дыплом першай ступені ў намінацыі «Апавяданне» заваяваў першакласнік Мікіта Маісееў. Такая ж узнагарода ў намінацыі «Плакат» чакала другакласніка Ягора Жукоўскага. А Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Мадэль пажарна-аварыйнай выратавальнай тэхнікі» прысуджаны другакласніку Мікіце Корзуну.

Творчы калектыў восьмага класа атрымаў Дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Агітбрыгада» конкурсу «Энергамарафон-2012». Тры Дыпломы другой ступені ўручаны ўдзельнікам раённага конкурсу турыстычнай             і патрыятычнай песні. За песню «Жураўлі» — трыа ў складзе настаўніка Леаніда Васільевіча Кранцова, адзінаццацікласнікаў Улада Канапелькі і Яўгена Няміркі, за песню «Неба блакітнае» — Леаніду Васільевічу Кранцову, за песню «Наша жыццё» — Уладу Канапельку.

У "Вялікім касмічным падарожжы" - 8 клас

А затым дырэктар школы Таццяна Міхайлаўна Аляшкевіч урачыста ўручыла падарачныя наборы «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» 12 вучням, якія нядаўна атрымалі пашпарты. Гэта васьмікласнікі Мікіта Тарасік, Аляксандр Прыступа, Вікторыя Запрудская, Ягор Невяроўскі, Таццяна Долгая, Алёна Бачыла, дзевяцікласнікі Уладзіслаў Сіманаў, Юлія Вяргейчык, Андрэй Ламака, дзесяцікласнікі Павел Качура, Руслан Блізнюк, Алег Шаркоў.

А 13 красавіка вучні 8 класа ў другой палове дня накіраваліся ў «Вялікае касмічнае падарожжа». Супер-вядучыя Алёна Бачыла і Віка Канапацкая далі старт двум экіпажам — «Мара-1» і «Мара-2». Вучні здолелі вытрымаць усе выпрабаванні. Капітаны Ілья Купровіч і Дзіма Колтун прадставілі экіпажы, якія справіліся з непрадбачанымі сітуацыямі, пабылі ў бязважкасці, адказалі на касмічныя пытанні, адгадалі рэбусы і г.д. Падчас музычнай паўзы каманда КВЗ здзівіла сваім «касмічным» гумарам. А затым самае справядлівае журы ў складзе Людмілы Уладзіміраўны Кацько і Славы Ісаева пад гучныя апладысменты дазволіла экіпажам вярнуцца на Зямлю.

 

Тамара ЗАБАЎСКАЯ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г.Чэрвеня

 


 

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №2 г.Чэрвеня



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *