Што б гэта значыла?

Общество

Вітаю шаноўных прыхільнікаў і ўдзельнікаў конкурсу “Што б гэта значыла?”.  Чарговую  падборку жартоўных вершаваных подпісаў на змешчаны 2 лютага фотаздымак адкрываем чатырохрадкоўямі трох пераможцаў папярэдняга конкурсу.

Марыя Уладзіміраўна Канапацкая са Смілавічаў у сваім лісце піша:

“Шчыры дзякуй за ўвагу да маіх подпісаў для мінулага фотаздымка. Дасылаю свае ўяўленні наконт чарговага. Няхай прабачаць мяне фігуранты на гэтым здымку, калі буду не вельмі тактоўнай.

Першы варыянт:

Збег ад дзетак

і ад жонкі —

Смак пачуў чужой тушонкі.

А сяброўка-маладзіца

Памыліцца не баіцца,

Сама вабная такая,

Па-жаночы разважае:

“Прыгалубіць, адкарміць,

Можа добрым

мужам быць.

Хоць і вып’е, а працуе…

Мо хоць з гэтым

пашанцуе?”

Другі варыянт:

З-за ўчарашняга “бухма”

Жонка снедаць не дала.

Мусіў з раніцы пасціць,

Да абеду хоць дажыць…

Галя гэта “прасякла”

І памерці не дала,

Бо разумная была.

Стала з лыжачкі карміць,

Відаць, хоча прыручыць.

 

Удзячная рэдакцыі за ўзнагароду падпіскай на “Раённы веснік”, Зінаіда Іванаўна Калтовіч з Чэрвеня паведамляе:

“Працягваю працаваць над подпісамі пад жартоўныя фотаздымкі. Дасылаю некалькі…”

Іх ажно адзінаццаць. Штокольвечы друкуем сёння, астатнія — у чарговай падборцы:

На рыбалку, у турпаходы

Ходзім з мужам

мы заўсёды.

Тут пачуцці ажываюць,

У шчасці жыць

дапамагаюць.

***

Як я вышла толькі з хаты,

Муж у гневе закрычаў.

Не заткнеш жа рот

тут ватай,

Каб ён крыху памаўчаў.

***

Мяскам любага кармлю,

Цешуся надзеяй,

Што ўзрыхліць мне зямлю

На дачным надзеле.

***

Замест мяса дзёгцю

лыжку

З асалодай яму б даць.

Мо задумаўся б хоць крышку,

Як ад жонкі тут гуляць…

***

Падліжуся, пакармлю, цябе, мой харошы.

Мо паведаеш-раскажаш,

Дзе палучку прыхаваў,

Куды заныкаў грошы…

***

Падкармлю цябе я зранку,

Крышку падліжуся.

А вось выдзеліш і чарку

Для сваёй Марусі.

 

У трэцяй пераможцы папярэдняга конкурсу Галіны Іванаўны Немагаевай з Чэрвеня сюжэт фотаздымка выклікаў наступныя ўражанні:

Відаць, мужык

па “перапісцы” —

З бляшанкі корміць,

а не з міскі.

Вывела шчэ на прыроду,

Каб адчуў усю асалоду.

***

Ото, любоў, ото загана,

Як любіць Маня

свайго Івана,

Я не чытала і ў Мапасана…

А вам, кабеткі, варта знаць:

Каб мужа дома ўтрымаць,

Трэба карміць, любіць

і шкадаваць.

 

Інакш можа здарыцца непрадбачанае. Вось як гэта бачыцца Рэгіне Васільеўне Шалупенка з Рэчак:

У Рыгорыхі ой гора —

Ужо тры дні няма Рыгора.

Кажуць людзі, збег у лес,

Мабыць, спутаў яго бес.

Рыгорыха бегала, шукала,

І нарэшце напаткала.

Хоць і злосная была,

Але тушонку прынясла.

Рыгор стаіць каля плоту,

Тушонку сёрбае з ахвотай.

Ёмка рот свой разяўляе,

Жонка ежу папіхае:

“На, мой любы,

папраўляйся,

Ды барджэй дамоў

вяртайся”.

 

Заліхвацкімі прыпеўкамі падаліся мне гумарыстычныя радкі Юрыя Георгіевіча Бабіча з Лядоў:

Мой миленочек балдеет,

Глазки закрываются.

Его с ложечки покормишь —

На всё соглашается.

***

Меня милка кормит

с ложки,

Хочет дать работу:

А меня, когда я сытый —

тянет на зевоту.

***

Мой милок боец-военный,

Нынче на ремонте.

Подкормлю и повоюем на любовном фронте.

***

Моя милка западает

На мужчин, что в форме,

Обогреет, обласкает,

С ложечки покормит.

***

Я милёнка угощаю

Сладкою сгущеночкой,

Он твердит мне

благодарный:

Лучше б самогоночкой.

***

А мне милка на рыбалку

Пить дает касторку,

Чтобы там искал кусты,

А не ухожорку.

Яшчэ чатыры куплеты разам з аўтарам “даспяваем” наступным разам.

 

“Добрый день, уважаемая редакция! — Піша Святлана Казіміраўна Шышонак з Дамавіцка. — С интересом прочитала творения наших читателей к рубрике “Чтобы это значило?” Какой талантливый и смекалистый у нас народ! Решилась дослать свои варианты:

На ученьях в час привала

На лесной опушке

Кашкой с ложечки

кормила

Бойца его подружка.

А мужчина щурил глазки, Будто в детстве,

слушал сказки,

Словно попадали в рот

Эликсир любви иль мёд…

Для чарговай падборкі засталіся некалькі чатырохрадкоўяў і гэтага

аўтара.

 

С.Валэйка з Рудні

даслаў такі подпіс:

Хто любіць мяса,

Хто — салат.

А ён —

да марожанага хват.

На прыродзе ў зацішку

Выдзяляе жонка лыжку…

 

Шмат вершаваных подпісаў даслала Ларыса Міхайлаўна Кабзарэнка з Чэрвеня. Па яе словах, спрыяла гэтаму  цёплае надвор’е і цудоўны настрой. Сёння друкуем два  чатырохрадкоўі:

Ой любовь, ой любовь —

Атомная сила.

Лену с Сашею весной

По лесу носило.

***

Мой милёнок —

как теленок,

Только разница одна:

Мой милёнок ест

из банки,

А теленок — из ведра.

 

Любоўнымі прыгодамі назвала свае подпісы Алена Сямёнаўна Марозава з Чэрвеня:

Сэрца б’ецца ўсё хутчэй,

Выйшла на спатканне.

У хмызняку сустрэлася

З любым гэтым раннем.

***

Кажуць, з мілым па душы,

Можна жыць і ў шалашы.

Не жыццё, а проста рай,

Каго любіш — выбірай.

***

Смачна есці

на прыродзе,

Трэба ж здарыцца

прыгодзе!

Сустрэў камар

у лесе Фока,

Зазірнуў яму ў вока…

І цяпер не здолеў Фок

Пазіраць у левы бок.

***

Можна мілага любіць,

Можна з лыжачкі

карміць —

Ёсць жа апраўданне.

Але як ні паглядзі, —

Крыўдна за каханне.

 

 

На гэтым сёння закончым. З подпісамі, якія не ўвайшлі ў падборку, пазнаёмім у чарговым  выпуску “Што б гэта значыла?”.  Дзякуй усім!

 

З павагай —

Эма МІКУЛЬСКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *