ШКОЛЬНІКІ ПІШУЦЬ ЛІСТЫ ПРА ВАДУ…

Общество

З пятнаццатага студзеня па першага лютага аддзел адукацыі райвыканкама і РУП «Белпошта» ладзілі першы этап 17-га Беларускага моладзевага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру.

Праводзіцца ён на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у рамках адпаведнага 42-га Міжнароднага конкурсу, арганізаванага Сусветным паштовым саюзам.

Яго мэта — развіццё ў школьнікаў здольнасці фармуляваць і выказваць свае думкі, прабуджаючы ў іх жаданне складаць лісты, а таксама ўмацаванне сяброўскіх сувязяў паміж краінамі. Сёлетняя тэма — «Напішы ліст пра тое, чаму вада з’яўляецца каштоўнай крыніцай».

На Чэрвеньшчыне ў адмысловым конкурсе ўзялі ўдзел школьнікі з сямі ўстаноў адукацыі. Па выніках першага этапу прызнаны лепшымі творчыя работы ў форме лістоў: вучня шостага класа Турэцкага д/с-БШ Дзмітрыя БАБІЧА (1-е месца), вучаніцы шостага класа СШ №2 г.п.Смілавічы Валерыі ЖУКАВЕЦ (2-е месца) і вучаніцы дзясятага класа Хутарскага д/с-СШ Юліі КАСЦЯНЕВІЧ (3-е месца).

Сачыненне пераможцы перададзена ў філіял РУП «Белпошта» — для далейшага ўдзелу ў 17-ым Беларускім моладзевым конкурсе. Ну, а сачыненне, якое прызнаюць лепшым у фінальным этапе, возьме ўдзел у 42-ім Міжнародным  моладзевым конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру ў г.Берн (Швейцарыя).

С.МІРНАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *