Больш за тысячу чалавек удзельнічалі ў абласным суботніку

Общество

Добраўпарадкаванне — абавязак кожнага з нас. І прыемна ўсведамляць, что на прапанову навесці парадак на зямлі падчас абласнога суботніка адкугнуліся больш за тысячу жыхароў Чэрвеньшчыны. У мерапрыемствах па добраўпарадкаванню прынялі ўдзел супрацоўнікі райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Чэрвеньскага энергасервісу, іншых арганізацый і прадпрыемстваў, жыхары раёна.

Падчас абласнога суботніка былі прыбраны вуліцы, што прылягаюць да будынкаў раённай бальніцы і ФАПаў. Наводзіўся парадак на сельскагаспадарчых аб’ектах, у тым ліку на малочна-таварнай ферме Горкі ААТ «Лядзенскі», на тэрыторыі ААТ «Запольскае» і іншых. Жыхары Смілавіцкага сельсавета добраўпарадкавалі тэрыторыю Запольскага дзіцячага садка. Каля бібліятэкі ў вёсцы Шасціснопы была высаджана жывая загарадзь. Работнікі Смілавіцкага скуранога завода прыбралі смецце з берагоў ракі Волма.

Да абласнога суботніка далучыліся ўстановы адукацыі. Супрацоўнікі Смілавіцкага аграрнага каледжа, навучэнцы прыбралі лісце з пасекі, з вуліцы М.Горкага, з тэрыторыі аўтадрома. Чэрвеньскі будаўнічы ліцэй навёў парадак у скверы па вуліцы Мінская. Абласны суботнік прайшоў у рамках месячніка па навядзенню парадку на зямлі, які будзе доўжыцца да 1 лістапада. Аднак добраўпарадкаванне не павінна спыняцца, гэта штодзённы клопат кожнага з нас. Не заставайцеся абыякавымі да навакольнага асяроддзя.

Валянцін ПУЗАНКОЎ,

начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *