НАШЫМІ КРАЯВІДАМІ ПАТОМНЫ МАСКВІЧ НАТХНЯЕЦЦА…

Общество

Даўнія сябры «раёнкі» завочна ўжо знаёмыя з найцікавейшым натхнёным і неабыякавым масквічом, які некалькі гадоў запар улетку прыязджае ў Грабёнку да сваіх цесця і цешчы і арганізоўвае там для мясцовай і прыезджай дзятвы… алімпіяду! Гэта тэлевізійны журналіст Дзмітрый Жураўлёў. А яшчэ ён — паэт, бард і… наш чытач, які, апрача ўсяго іншага, знаёміць жыхароў вялізнага мегаполіса з адметнасцямі Чэрвеньшчыны і «Раённага весніка».

Што ж прываблівае Дзмітрыя Анатольевіча на нашай старажытнай зямлі, натхняе на вершы, частка з якіх напісана тут? Гутарым…

— Дзмітрый Анатольевіч, як і калі Вы пачалі складаць вершаваныя радкі?

— Досыць рана. Першы вершык напісаў, калі мне не было і шасці гадоў. Увогуле, я пачаў рана чытаць. Палюбіліся дзіцячыя вершыкі — Маршака, Барто… Неяк мы паехалі ў Крым. Я ўбачыў тамтэйшую яркую прыроду, экзотыку тую… А на той момант я ўжо, можна сказаць, быў чалавекам начытаным… Спадабалася складаць вершы. З тых часоў і пішу…

А песні пачаў пісаць пасля школы, калі  мне ўжо 18 было. І зараз час ад часу выступаю з канцэртамі — у Маскве, Падмаскоўі… Дарэчы, гадоў 8 таму ў мяне быў невялікі канцэрт і тут, у вашай бібліятэцы. Мяне запрасіў мастак Генадзь Матусевіч, угаварыў, каб я спеў. А ўвогуле, як чалавек творчы, калі пачаў прыязджаць сюды, завёў сяброўства з мясцовай творчай інтэлігенцыяй. Вершы ж пішу ўсюды і заўсёды, а не толькі ў кабінеце за пісьмовым сталом. Зараз маю каля 700 вершаў і песень. У 2004-ым годзе ў Маскве выйшаў мой невялікі зборнік, які называецца «Совсем обычные стихи».

— Што Вас натхняе на Чэрвеньшчыне?

— Незалежна ад таго, дзе я знаходжуся, натхняе навакольнае жыццё. А калі рэзка змяняецца абстаноўка, калі выязджаю з вялізнага мегаполіса з шалёным рытмам жыцця і вяртаюся да пачаткаў, натхняе тутэйшая прырода, адметныя краявіды, незвычайнасць прастораў… Яшчэ — магчымасць убачыць гарызонт, шмат хадзіць і заставацца пры гэтым фактычна ў адзіноце, калі ніхто не замінае… Вось гэта, канешне, сур’ёзны стымул для творчасці. І вершы, у асноўным, атрымліваюцца, скажам так, філасофскімі… Я ж патомны гараджанін, прасачыў свой радавод па татавай лініі да пятага пакалення. Усе былі масквічамі. Атрымліваецца, я — карэнны масквіч. Вырас у Маскве і вельмі люблю свой горад. Я, так бы мовіць, урбанізаваны, і гэта адчуваецца ў вершах і песнях. Але лічу шчасцем і тое, што жонка мае карані ў сельскай мясцовасці, у Беларусі.

—  Раскажыце, калі ласка, пра Ваша першае знаёмства з нашай раённай газетай.

— Уласна кажучы, як толькі ўпершыню сюды прыехаў, так з газетай і пазнаёміўся. Бо мая цешча, Ганна Ерановіч, выпісвае яе на працягу многіх гадоў. Зразумела, што я, будучы найперш спартыўным журналістам, пачынаў знаёмства з «раёнкай» са старонак, прысвечаных спорту. Мне вельмі прыемна, што «Раённы веснік» некалькі разоў асвятляў тыя спартыўныя спаборніцтвы, якія мы ладзім у Грабёнцы.

У свой час я пазнаёміўся з супрацоўнікамі Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея, калі яго дырэктарам была яшчэ Ганна Аўласенка. Тады ж мяне зацікавілі публікацыі ў вашай газеце па гісторыі Чэрвеньшчыны. Самыя адметныя я вазіў у Маскву, і мы на тэлебачанні рабілі сюжэты, якія выклікалі ў нашай аўдыторыі рэзананс. Бо, як вядома, усюды пабываць самому фізічна немагчыма. А жыхары буйных гарадоў, якія маюць дастаткова разгорнутую інфармацыйную прастору, найчасцей ведаюць пра якія-небудзь далёкія мясціны больш, чым пра тыя, што знаходзяцца пад бокам. І калі пачынаеш распавядаць, калі высвятляецца, што на той жа Чэрвеньшчыне ці нават у вёсцы Грабёнка шмат цікавага, людзі насамрэч дзівяцца з гэтага.

Ну, і астатняй інфармацыяй з «Раённага весніка» таксама цікаўлюся. Канешне, мае дзеці беларускую мову асвоілі значна лепей, яны ж напалову беларусы. І хаця не размаўляюць на ёй, але практычна ўсё разумеюць. Найчасцей я прашу іх штосьці мне патлумачыць. І ўвогуле, калі ўзнікаюць складанасці пры чытанні, іду па дапамогу да дзяцей. Калі яны не ведаюць, тады да жонкі Алёны. Так што ў мяне ёсць свае перакладчыкі, і я заўсёды магу дакладна даведацца пра тое, што напісана ў беларускамоўным артыкуле «раёнкі».

— А не ўзнікала жадання вывучыць беларускую мову няхай сабе і не дасканала, але на добрым узроўні? Ці часу не хапае?

— І часу не хапае, і ў такім узросце, як у мяне (у лістападзе будзе 50), звычайна для дасягнення мэты патрэбна моўная практыка. Вось калі б я жыў тут хаця б паўгода, дык папрасіў бы, каб са мной размаўлялі толькі па-беларуску. Тады мова засвоілася б сама сабой. А калі мае «набегі» ўсяго на месяц… Канешне, гэта несур’ёзна. Хаця я спрабаваў у свой час асвоіць беларускую мову. І слоўнік у Мінску набыў, і вершы на беларускай мове. Генадзь Аўласенка, ваш паэт, неяк мне падараваў свой цікавы зборнік вершаў. Магчыма, у перспектыве некаторыя з іх паспрабую перакласці на рускую мову, яны мне спадабаліся.

— Як мне пераказалі, Вы толькі нядаўна звярнулі ўвагу на старонку «Чэрвеньшчына лірычная» ў «Раённым весніку»…

— Так. Да гэтага чамусьці падчас гасцявання ў Грабёнцы не трапляў на яе і таму нават не спрабаваў прапаноўваць у вашу газету штосьці са сваіх вершаў. А гэтым разам для мяне сталася прыемнай нечаканасцю, што абсалютна невялікае па аб’ёму выданне знаходзіць магчымасць на сваіх старонках выдзяляць месца самадзейным паэтам.

У нас жа ў Маскве склаўся такі стэрэатып, што калі паэзія і вырываецца на палосы, дык гэта, як правіла, якой-небудзь саліднай, штотыднёвай ці штомесячнай газеты… Якая мае вялікі запас плошчы і таму можа сабе такое дазволіць. Але апошнім часам і ў нас, у прынцыпе, гэта стала дэмакратычней. І ўжо ёсць магчымасць прабівацца, пачынаць друкавацца, у тым ліку і маладым паэтам.

Яшчэ раз паўтаруся: цудоўна, што ваша «раёнка» друкуе вершы мясцовых паэтаў. Спадзяюся, што і маім радкам тут знойдзецца месца…

— Дзякуй, шаноўны Дзмітрый Анатольевіч, за гутарку і ўвагу да нашай газеты! Творчых поспехаў Вам, новых адмысловых вершаў і прыемных сустрэчаў на Чэрвеньшчыне!

Гутарыла

Святлана АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

 

Дмитрий ЖУРАВЛЕВ

НА  РЫБАЛКЕ

Дочке  Ане

Жара спадает вечерами…

Уже уснула речка Гать,

Хотя играет облаками

Зеркальная речная гладь…

 

Вокруг так тихо!

Даже странно!

Дневной угомонился гул,

И вот —

Застыла дочка Аня

У удочек на берегу…

 

Вода загадочна и зыбка,

Застыли шляпки поплавков,

И в заводи плеснула рыбка,

Дразня несчастных рыбаков.

 

Ах, сколько ярких

впечатлений

Вмещает каждый этот час!

В глазах играет нетерпенье,

Но поплавок прям, как свеча…

 

И вот — клюёт!

Здесь нет ошибки!

Вот поплавок слегка моргнул!

Внимание!

Рывок!

И рыбка

Уже лежит на берегу!

 

Триумф терпенья

и смекалки!

Развязка небывалых драм!

Очаровательна рыбалка,

Как мой четырёхстопный ямб!

08.07.2011г.,

деревня ГРЕБЕНКА

* * *

 

Который день уже

с утра

Неугомонно,

озверело

Жара,

июльская жара

Туманит мысли,

гложет тело.

 

И тень

спасительным пятном

Не может сделать нас

счастливей,

Одна надежда есть —

на то,

Что громыхнёт вдруг

летний ливень.

 

Но наши души

не поймёшь —

Лишь только

в тучах сгинет солнце,

Как мы уже

ругаем дождь,

Когда на нас он с неба льётся!

 

30.07.2010г.,

город МИНСК

 

* * *

Полдень.

Площадь.

Дождик.

Тихий городок.

Зал кофейни.

Полумрак.

Прохлада.

Через роспись окон —

пятерня дорог.

Потолок покатый цвета шоколада.

 

Гул от вентилятора.

Увы!

Это просто

неизбежность лета.

От окна

движенье головы —

Женский профиль

чётким силуэтом.

 

Блики полированных столов.

На стекле

волшебных замков

очертанье.

Полдень.

Площадь.

Тишина веков.

Зал кофейни.

Чёткий профиль.

Тайна…

07.08.1998г.,

город ЧЕРВЕНЬ

 

 

 

Уладзімір ПЕЦЮКЕВІЧ, в. Красны Дар

ЧАРАЎНІЦА

Па чарніцы, па чарніцы, як па былі-небыліцы,

Завітаў аднойчы я ў зялёны бор.

Там, ля хаты-леснічоўкі, спатыкаю чараўніцу —

І не ведаю, як зладзіць мне з сабой.

 

Не магу знайсці я месца — так пячэ

і коле сэрца

Позірк сонечна-гарэзлівых вачэй:

— Пераспеюць, перабродзяць мае ягады

ў вядзерцы,

Пацалуй мяне, ласкавы мой, хутчэй!

 

Разгубіўся я спачатку — адхінуўся,

адвярнуўся

Ад дзявочага спякотнага пляча:

— Ой, што будзе, ой, што будзе! —

утаплюся, захлынуся

У бяздоннасці вачэй тваіх і чар!

 

Абняла мяне пяшчотна прыгажуня-чараўніца,

Белым крыллем лебядзіным абвіла.

Паплылі кудысьці дрэвы,

з імі — ягады-чарніцы,

І душа мая кудысьці паплыла.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *