“Праўнукі вайны”

Общество

 

— пад такой назвай у нашым цэнтры вольнага часу і адпачынку напярэдадні Дня Перамогі адбыўся міні-спектакль з канцэртнымі нумарамі. Тут не было вядучых, а ролю ўнукаў і праўнукаў ветэранаў выканалі школьнікі Паліна Селівончык, Алена Шыцько, Анастасія Тыркіч, Валерый Мельдзяшоў. Напачатку прысутныя – школьнікі і іх настаўнікі – ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. А затым маладыя людзі зазірнулі ў альбом ветэрана і бы перанесліся ў мінулае – вогненныя саракавыя. У вершаваных радках, песнях ваенных гадоў передаваўся той настрой, які панаваў на перадавой, на акупаваных тэрыторыях… Трыа дзяўчат (Анастасія Тыркіч, Паліна Селівончык, Алена Шыцько) і хлопцаў (Валерый Мельдзяшоў, Аляксандр Малькевіч і Аляксандр Прыходзька) пранікнёна спявалі вядомыя ўсім пакаленням песні. Вершы дэкламавалі школьніца Улада Крывулька, настаўніца Галіна Цумарава, выхаванцы дзіцячага садка…

Падчас мерапрыемства мы ўшанавалі Вольгу Паўлаўну Цалуйка – “дзіця вайны”. Яна была расчулена такой увагай. А напрыканцы настаўнік мясцовай школы Мікалай Талкачоў з уздымам і узнёсласцю выканаў “День Победы”.

Марына ПІКУЛІК,

дырэктар Краснадарскага цэнтра вольнага часу і адпачынку

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *