ПЕРАМОЖЦЫ СПАРТАКІЯДЫ — «БЕЛАРУСБАНК» І КАЛЕДЖ

Спорт

У Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі прайшоў другі этап спартакіяды працоўных калектываў раёна. Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе міні-футбол, армрэслінг, шашкі, дартс і перацягванне каната.

Футбалісты ПМК-237 выйгралі міні-футбольны турнір

У камандным заліку па відах спорту пераможцамі сталі: па армрэслінгу і перацягванню каната — Чэрвеньскі філіял «Беларусбанка», па шашках і міні-футболу — Чэрвеньская ПМК-237, па дартсу -раённыя электрасеткі.

У асабістым заліку першыя месцы занялі: Андрэй Міцкевіч з ПМК-237 і Анастасія Кахновіч са Смілавіцкага ліцэя- па шашках; Дзмітрый Мурашка з аграрнага каледжа, Фёдар Суша з ПМК-237, Іван Якубоўскі, Уладзімір Бандаровіч і Андрэй Іотка з філіяла «Беларусбанка» — па армрэслінгу, Ігар Лісоўскі са Смілавіцкага сельгасліцэя — па дартсу.

Пераможца спартакіяды сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый - каманда філіяла "Беларусбанка"

Па выніках двух этапаў спартакіяды яе пераможцай сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый стала каманда філіяла «Беларусбанка». На другім месцы — ПМК-237, на трэцім — раённыя электрасеткі.

Сярод устаноў адукацыі спартакіяду выйграла каманда аграрнага каледжа Другімі сталі тут спартсмены Смілавіцкага сельгасліцэя, трэцяе месца заняла каманда СДЮШАР.

Ігар АДАМОВІЧ.

Фота аўтара

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *