Афіцыйная хроніка

Общество

Перанос месца правядзення чэмпіянату свету па хакею ў 2014 годзе з Мінска будзе ўдарам па іміджы сусветнай федэрацыі хакея. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today. «Гэта чыста палітызаваны працэс, ён нічога не мае агульнага са спортам. І калі такое адбудзецца, гэта будзе ўдар па іміджы сусветнай федэрацыі хакея. Беларусь заслужыла гэты чэмпіянат», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

 

Беларусь была гатова падпісаць дагавор аб пераўтварэнні ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу Russia Today. У час гутаркі размова ішла аб праведзеным напярэдадні пасяджэнні Міждзяржсавета ЕўрАзЭС. Асноўнай тэмай парадку дня было абмеркаванне праекта Дагавора аб пераўтварэнні ЕўрАзЭС і фарміраванні на яго аснове новага інтэграцыйнага аб’яднання.

 

Праект па будаўніцтву беларускай АЭС адпавядае ўсім міжнародным патрабаванням бяспекі. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанні журналістаў аб прэтэнзіях Літвы да праекта, намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Ён нагадаў аб тым, што Беларусь падрыхтавала справаздачу аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе будучай АЭС. «Усё зроблена, праведзена і адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі», — сказаў ён.

 

Адмова ад сілавога сцэнарыя — ключ да ўрэгулявання рознагалоссяў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, адказваючы на пытанне аб перспектывах урэгулявання рознагалоссяў паміж Беларуссю і краінамі ЕС.  Афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнага ведамствападкрэсліў: «Узаемапрымальнае ўрэгуляванне існуючых рознагалоссяў — гэта адзіна разумны шлях. Гэта адпавядае інтарэсам не толькі Беларусі, але і Еўрасаюза. Галоўнае пытанне: як гэта рэалізаваць?»

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *