Здзяйснення планаў шчыра зычым Вам…

Общество

Быць кіраўніком заўсёды складана, асабліва — жанчыне. Трэба ўмець арганізаваць людзей, праявіць настойлівасць пры ажыццяўленні сваіх планаў, а дзесьці нават і жорсткасць… І ў той жа час зразумець чалавека. Бо дабрыня, спагада ў горы альбо ўменне раздзяліць радасць надоўга застаюцца ў памяці кожнага…

Менавіта такімі, можна сказаць, палярнымі якасцямі валодае дырэктар Турэцкага дзіцячага сада-базавай школы Антаніна Анатольеўна Даўгалявец. Яна без перабольшвання прыклад для свайго калектыву ва ўсім. І заўсёды разам з намі падчас любых спраў… Збор металалому, выпуск насценгазеты, удзел у аглядзе мастацкай самадзейнасці ці турзлёце, арганізацыя пазакласнага мерапрыемства… Не пералічыць таго, што робіць Антаніна Анатольеўна разам са сваімі падначаленымі.

Вось такая яна, наш дырэктар — няўрымслівая, актыўная, жыццярадасная, добразычлівая… І проста прыгожая, абаяльная жанчына, якая сустракае свой юбілей, поўная планаў і мараў.

Мы шчыра жадаем Вам, шаноўная Антаніна Анатольеўна, іх здзяйснення! Няхай Вашыя намаганні заўсёды прыносяць плён, усё ладзіцца ў дзетак, а асабістае жыццё будзе ў задавальненне.

Здароўя жадаем, жадаем удачы,

І шчасця Вам зычым,

і верных сяброў.

Хай радуюць вучні,

калегі па працы,

А ў сэрцы заўсёды пануе любоў.

З павагай —

калектыў Турэцкага дзіцячага сада-базавай школы

Фота Святланы АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *