«БЕЛАЯ РУСЬ» АДЗНАЧЫЛА НА ЖНІВЕ АЛЯКСАНДРА ФУРСА

Аграрный сектор

Чэрвеньская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» сёлета дорыць кепкі, пакеты і флікеры з сімволікай аб’яднання ў якасці сувеніраў перадавікам жніва. А днямі сакратар раённай арганізацыі Марына Патапенка ўручыла каштоўны падарунак ад «Белай Русі» — электрапрас — галоўнаму аграному ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» Аляксандру Фурсу (на здымку). Ён заахвочаны як адзін з лепшых спецыялістаў агранамічнай службы гаспадарак раёна на сёлетнім жніве.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *