І ВЫДАТНІКІ ВУЧОБЫ, І ТАЛЕНТЫ АД БОГА

Общество

У юбілейны год Смілавіцкага каледжа, навучэнцы асабліва імкнуцца вызначыцца як у вучобе, так і ў маладзёжнай грамадскай дзейнасці. І гэта ім удаецца здзейсніць вельмі выдатна. Яны прымалі самы актыўны ўдзел у фестывалі “Аграрная вясна — 2011”, які адбыўся майскімі днямі ў г.Віцебску. З вялікім поспехам абаранілі гонар роднай навучальнай установы. Каманда атрымала Дыплом другой ступені за другое месца ў агульным заліку — зусім крышачку не хапіла балаў да абсалютнай перамогі. Дыпломам першай ступені адзначана канцэртная праграма калектыва. Такім жа Дыпломам узнагароджаны за актыўны ўдзел у шостым фестывалі і ў рамках зааветкаледжаў, за другое месца ў спартландыі.
Навучэнцы паказалі на фестывалі не толькі свае творчыя таленты, але і моцныя веды па будучых прафесіях — заваявалі трэцяе месца ў інтэлектуальнай гульні “Жыццё жывёл”. Вызначыліся асабліва Надзея Комар і Віктар Мацапур. Дыпломам адзначана Бажэна Савіна ў намінацыі “Вакал”. “Запальваў” фестывальную публіку танцавальны калектыў — роўных яму не было. За гэта смілавіцкія танцоры мелі не толькі гарачыя апладысменты, але і атрымалі дыпломы.
Спадабаліся строгаму журы і нашы дасціпныя, прыгожыя вядучыя — Сандра Высоцкая і Аляксей Макарэвіч. Яны таксама прыехалі з дыпломамі.
Барацьба на фестывалі была вельмі напружанай. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзітрый Андрэевіч Аўраменка адзначыў: “Вопыт набылі. У наступным годзе будзем змагацца за першае месца”.
Іван ЯРАШЭВІЧ,
г.п. Смілавічы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *