Зварот удзельнікаў пасяджэння клуба даярак-сямітысячніц да ўсіх жывёлаводаў раёна

Аграрный сектор

Паважаныя жывёлаводы Чэрвеньшчыны! У гэты адказны для вясковых працаўнікоў перыяд мы, удзельнікі сустрэчы, члены і кандыдаты ў члены клуба даярак-сямітысячніц, звяртаемся да ўсіх працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны з заклікам накіраваць свае здольнасці, веды, уменне і майстэрства на выкананне праграмы «Малако-2011», якая дасць магчымасць выйсці на новы сацыяльна-эканамічны этап развіцця як працоўных калектываў, так і раёна ў цэлым.

Мяса-малочная галіна сёння — гэта той накірунак, які патрабуе штодзённых пастаянных клопату і ўвагі кіраўнікоў і спецыялістаў, работнікаў фермаў і комплексаў, абслугоўваючых арганізацый. Для таго, каб забяспечыць поўную патрэбу перапрацоўчых прадпрыемстваў у сыравінных рэсурсах жывёлагадоўлі, каб было ў дастатку прадуктаў харчавання на нашым стале, мы заклікаем вас накіраваць увесь тэхналагічны патэнцыял на павелічэнне вытворчасці малака за кошт сістэмнага, якаснага выкарыстання пашаў і рацыянальнай арганізацыі працы.

У 2011 годзе жывёлаводам і ўсім работнікам галіны неабходна атрымаць 64155 тон малака пры ўдоі ад фуражнай каровы 4916 кілаграмаў. Вытворчасць мяса павінна скласці 8750 тон, яго рэалізацыя — 7300 тон.

Прапануем лічыць выкананне акрэсленых планаў не толькі абавязацельствам, але і справай гонару і абавязку кожнага працоўнага калектыву, кожнага работніка — ад кіраўніка да жывёлавода.

Заклікаем усіх даярак і даглядчыкаў жывёлы, усіх спецыялістаў галіны актыўна ўключыцца ў спаборніцтва за дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі ў кожнай гаспадарцы, на кожнай ферме і комплексе.

Забяспечым бесперабойную працу тэхналагічнага абсталявання, бяспеку працы, высокую арганізаванасць, дысцыпліну і прафесіяналізм! Не ўронім гонар жывёлавода. Штодзённымі стараннымі адносінамі да працы будзем садзейнічаць умацаванню галіны, далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашага раёна.

Прынята на пасяджэнні клуба даярак-сямітысячніц 6 мая 2011 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *