ВОЛЯ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА — АДЗІНАЯ ЛЕГІТЫМНАЯ СІЛА, ЯКАЯ ПАВІННА ВЫБІРАЦЬ ЛЁС ДЗЯРЖАВЫ

Общество

Воля беларускага народа — адзіная легітымная сіла, якая можа і павінна выбіраць лёс дзяржавы. І яна не мае патрэбы ні ў якіх знешніх ацэнках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў заключным выступленні на IV Усебеларускім народным сходзе.

«Ніхто, акрамя беларускага народа, не можа вырашаць, як яму жыць, як развівацца, якім законам быць на нашай зямлі. І хто будзе прэзідэнтам — вы будзеце вырашаць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што сёння шмат гаворыцца аб зменах. «Вядома, жыццё пастаянна змяняецца, і наша мадэль развіцця дзяржавы прадугледжвае не застылы стан, а пастаяннае ўдасканаленне, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Таму мы прымаем праграмы мадэрнізацыі і лібералізацыі, праводзім іншыя канструктыўныя змены ў эканоміцы, іншых сферах жыцця. Гэта і ўкладваецца ў паняцце эвалюцыя, але не рэвалюцыя. Як я ўжо гаварыў, іх ліміт Беларусь поўнасцю вычарпала».

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што бяздумная ломка палітычнай сістэмы, з такім намаганнем створанай па крупінках, непрымальная. Адмаўлення «агулам» таго, што ўжо дасягнута беларускім народам, быць не павінна. «Я не кажу, што ў нас ідэальная палітычная сістэма, што на вякі трэба захаваць гэту сістэму, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але пакуль яна дае вынік, яе трэба захоўваць і падтрымліваць». У якасці прыкладу ён прывёў КНР — стратэгічнага партнёра Беларусі. «Дзеючая там палітычная сістэма не перашкодзіла, а хутчэй дапамагла ім праводзіць маштабнае рэфармаванне эканомікі і вывесці краіну ў лідары», — канстатаваў Прэзідэнт.

Гаворачы аб кандыдатах у прэзідэнты, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што «сярод іх няма розніцы, яны ўсе аднолькавыя». «Я іх усіх ведаю асабіста, некаторых ад турмы ратаваў, а сёння яны, тыкаючы ў экран, калі ім далі гэту магчымасць, пачынаюць аплёўваць прэзідэнта», — сказаў ён.

Прэзідэнт дадаў, што «самыя празаходнія сёння загаварылі аб рускіх і расіянах». «А што было 15 гадоў таму? Гэтыя ўсе, праўда яны тады на другарадных ролях былі, патроны падносілі, пасадзілі ўсіх рускіх на чамаданы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Тады стаяла пытанне: лічылася, што ў нас 25 працэнтаў рускіх, чвэрць насельніцтва Беларусі выселіць і ачысціць Беларусь ад рускага ўплыву. Сёння яны прарасійскія, а чаму — грошы далі».

«Чаму яны такія агрэсіўныя, як вы заўважылі, у апошніх дэбатах з экранаў? — задаўся пытаннем Прэзідэнт. — Яны хочуць паказаць сваім спонсарам — глядзіце, якія мы і што мы сумленна адпрацоўваем грошы. Я вас нядаўна папярэджваў, што грошы дадуць толькі на экстрэмістаў. Усе хочуць разгайдаць нашу сітуацыю і не толькі таму, каб знішчыць нашу краіну, а зрабіць яе рабыняй. Вось гэтага мы не павінны дазволіць нікому. Толькі таму вы павінны прыйсці і прагаласаваць так, як лічыце патрэбным, каб сапраўды за вас ніхто не галасаваў».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *