“Дзяўчынка і варона”

Общество

“Дзяўчынка і варона” — так называецца спектакль, прэм’ера  якога адбылася на мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку па аднаімённая п’есе Льва Усцінава. У многіх тэатрах ставяць па ёй спектаклі. У нас гэта зрабіла Ларыса ШАЎЧЭНКА. Галоўную ролю выканала Ганна ШТЭФАН. Яны сыграла дзяўчынку-інваліда, якая некалькі гадоў прыкавана да ложка, але дзякуючы сваёй дабрыні і аптымізму пераадольвае хваробу. А ролю Вароны выканаў 18-гадовы Павел МАХАЎ, навучэнец прафесійнага ліцэя.

Я  распытала юных акцёраў пра іх уражанні пасля прэмьеры.

Павел:

— Іграць на сцэне вельмі цікава. Самае цяжкае — хваляванне перад выхадам. Але калі мы з Анютай пачалі іграць, хваляванне прапала… Напачатку рэпетыцый мне было крыху складана, але пасля двух месяцаў заняткаў я пачаў верыць, што ўсё атрымаецца добра.

Анюта:

— Мне значна больш падабаецца жывапіс, чым сцэна. Я малюю ў студыі Школы мастацтваў, а ў вольны час складаю вершы. Гадоў у шэсць я выконвала на сцэне нейкія нязначныя ролі, а галоўная зараз упершыню. Хвалявалася таксама, як і Павел. Але мяне супакоіла тое, што   сярод гледачоў мае бацькі, педагог па англійскай мове, сябры. Іграць у п’есе вельмі спадабалася. Думаю, і Пашка не супраць сыграць яшчэ раз.

Вольга ДЗЯМЕНКАВЕЦ, студэнтка інстытута журналістыкі БДУ, г.Чэрвень



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *