Заключны этап рэспубліканскай акцыі «жанчына на жніве» прайшоў у нашым раёне

Общество

У «Эксперыментальную базу «Натальеўск»  завіталі намеснік старшыні грамадскай арганізацыі «Беларускі Саюз Жанчын» Рэгіна Давідовіч, якая ўзначальвае аддзяленне «Сяльчанка» гэтай арганізацыі, і старшыня абкама прафсаюзаў АПК Мінскай вобласці Андрэй Някрэвіч. У «Натальеўску» дзейнічае адна з 20  рэспубліканскіх  пярвічак «Сяльчанка».  Узначальвае яе Алена Махнач.

 

Тут  працуе 45 % жанчын ад агульнай колькасці работнікаў. Яны задзейнічаны амаль на ўсіх участках   вытворчасці. Рэгіна Давідовіч  сустрэлася з  загадчыцай зернесушыльнага комплексу Марынай Кудланс. Яна выказала ёй словы падзякі і ўручыла падарунак ад Саюза жанчын

Значную  ролю на жніве адыгрываюць работнікі кухні. Аб гэтым гаварыў  старшыня  абкама прафсаюзаў АПК Мінскай вобласці Андрэй Някрэвіч. Ён падзякаваў за работу і ўручыў падарунак повару гаспадаркі Ларысе Клачковай (на здымку).

— Сёлета на ўборачнай Ларысе з яе памочнікамі даводзілася гатаваць  па 105 порцый на  абед  і  на вячэру.  Старалася, каб стравы былі смачнейшымі, з зелянінай, вітамінамі, — гаворыць Андрэй Някрэвіч.

— У пытаннях арганізацыі харчавання ў Натальеўску сітуацыя адметная, — падтрымлівае гаворку старшыня райкама прафсаюзаў АПК Тамара Сакалоўская:

— Побач  са сталовай  на плошчы 2 га засеяны цэлы агарод з усялякай зелянінай і  агароднінай. Тут цыбуля, часнок, укроп, салата, агуркі, памідоры, буракі, морква, капуста. Гэта  значна знізіла сабекошт харчавання. У сталоўцы не толькі смачна гатуюць, але і робяць нарыхтоўкі на зіму.  Ларыса з памочнікамі закрылі 105 трохлітровых слоікаў  агуркоў і капусты для харчавання працаўнікоў  гаспадаркі восенню і наступнай вясной падчас пасяўной кампаніі.  Вось такая тылавая надзейнасць.

Падчас знаёмства з гаспадаркай і ў размовах з мясцовымі жанчынамі  госці  распавялі  аб сумесных акцыях рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, аддзялення “Сялянка” па услаўленню жанчын на сёлетнім жніве.

Паліна Польская.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *