НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ ВЫБІРАЮЦЬ НАСТАЎНІКА ГОДА

Общество

Гэтымі днямі ў раёне праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь».

Сёлета ён — шматлюдны, бо ўпершыню праводзіцца па прадметных намінацыях. Асобна вызначана намінацыя «Выхавальнік дашкольнай адукацыі».

У панядзелак у актавай зале СШ №4 г.Чэрвеня сабраліся 17 самых смелых, рашучых, адказных, таленавітых, творчых педагогаў, каб паспаборнічаць за званне лепшага.

У намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» выступае настаўніца матэматыкі СШ №1 г.п.Смілавічы Ніна Віктараўна ПЯТКЕВІЧ, у намінацыі «Замежная мова» — настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г.Чэрвеня Вольга Анатольеўна ЧАРНАВЕЦ, у намінацыі «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура» — выкладчыкі роднай мовы і літаратуры Алена Пятроўна ШАПЯЛЕВІЧ з СШ №4 г.Чэрвеня, Вікторыя Паўлаўна БОРШЧ з Валевачоўскай СШ, Вольга Уладзіміраўна МОЛЧАН з СШ №2 г.Чэрвеня і Наталля Валер’еўна ГАРЛОЎСКАЯ з СШ №3 г.Чэрвеня.

У намінацыі «Пачатковыя класы» — Наталля Аляксандраўна ТУРЧЫНА з СШ №3 г.Чэрвеня, Галіна Анатольеўна КАЗАКОВА з Турэцкага дзіцячага сада-БШ, Вольга Уладзіміраўна ПАДГАЙНАЯ з СШ №4 г.Чэрвеня, Наталля Міхайлаўна ЛУГОЎСКАЯ з Руднянскага дзіцячага сада-СШ, Юлія Сяргееўна АЛЬХОВІК з СШ №2 г.п.Смілавічы, Таццяна Віктараўна ШУКАНОВА з Лядзенскага дзіцячага сада-СШ, у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка» — выкладчыца музыкі Хутарскага дзіцячага сада-СШ Любоў Уладзіміраўна КУЛЬМАН, выкладчыца фізічнай культуры і здароўя гімназіі №1 г.Чэрвеня Алеся Міхайлаўна КАВАЛЁНАК і выкладчыца выяўленчага мастацтва Запольскай СШ Людміла Рышардаўна ЦІТОВА, у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія» — настаўнік геаграфіі і біялогіі Раваніцкага дзіцячага сада-СШ Мікалай Мікалаевіч ТАЛКАЧОЎ і настаўнік геаграфіі Запольскай СШ Вадзім Васільевіч ТАПЫРЫК.

Пачалося творчае спаборніцтва з самапрадстаўлення кожнага ўдзельніка конкурсу. Затым яны павінны былі прадставіць сістэму ўласнай педагагічнай дзейнасці «Навучаючы, я выхоўваю…», а ў далейшым — даць адкрыты ўрок у незнаёмым класе.

Падрабязнасці і вынікі конкурсу педагагічнага майстэрства — у адным з наступных нумароў «Раённага весніка».

Святлана АДАМОВІЧ.  Фота аўтара

На здымку: удзельнікі конкурсу — перад пачаткам творчага спаборніцтва.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *