З гісторыі аднаго фотаздымка. Такім быў падарунак на свята 8 сакавіка

Общество

Больш за 45 гадоў у маім сямейным альбоме  захоўваецца вось гэты фотаздымак. На ім — мужчынская частка тагачаснага вялікага педагагічнага калектыву СШ №1 г.Чэрвеня.

Чым ён цікавы? Па-першае, зірніце, шаноўныя сябры, колькі ў 1965-ым годзе ў школе было настаўнікаў-мужчын! Наўрад ці зараз хаця б у адной установе адукацыі Чэрвеньшчыны знойдзецца столькі… Па-другое, здымак зроблены акурат у мужчынскае свята. І практычна кожны трымае ў руках падарунак. Дарэчы, першы справа ў першым радзе — наш знакаміты зямляк, кіраўнік Натальеўскага хору Іван Архіпавіч Няборскі. Яму і падарунак адпаведны, бачыце? Дудка, хаця і цацачная… А вунь хтосьці з машынкай стаіць, у кагосьці — мядзведзік у руках…

Але самае цікавае — па-трэцяе… Менавіта гэты фотаздымак атрымала ў падарунак кожная жанчына-педагог… на свята 8 Сакавіка! Сведчанне таму — памятны надпіс на адваротным баку.

А яшчэ на свята 8 Сакавіка мужчыны ладзілі для нас вясёлы канцэрт з пераапрананнямі. Сапраўды, умелі раней не толькі працаваць, але і адпачываць.

Таццяна Сяргееўна Федарэнчык, колішняя настаўніца СШ №1 г. Чэрвеня



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *