ЧЭРВЕНЬСКІЯ БУДАЎНІКІ — ДРУГІЯ Ў СПАРТАКІЯДЗЕ

Общество

У Чэрвені на базе будаўнічага ліцэя і гарадскога стадыёна прайшла спартакіяда аб’яднанага прафсаюзнага камітэта УП «Мінскаблсельбуд». Удзел у спаборніцтвах, праграма якіх уключала ў сябе міні-футбол, валейбол, шашкі, шахматы, настольны тэніс, дартс, армрэслінг і перацягванне каната, бралі 14 каманд будаўнічых арганізацый Міншчыны: 5 — са Слуцка, дзве — з Мінска, па адной — з Чэрвеня, Маладзечна, Дзяржынска, Узды, Лагойска, Мар’інай Горкі і Барысава.

Каманда Чэрвеньскай ПМК-237 заняла ў спартакіядзе другое месца, прапусціўшы на першую прыступку п’едэстала гонару спартсменаў Дзяржынскай ПМК-90.

Вызначыліся чэрвеньцы і ў асобных відах праграмы: у іх — першыя месцы па перацягванню каната і армрэслінгу, трэція — па міні-футболу і настольнаму тэнісу.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *