Запрашае школьны кірмаш

Общество

Месціцца ён у Чэрвені насупраць магазіна «Ігуменскі».  У асартыменце — убранне для вучняў, абутак і многае іншае, што спатрэбіцца, каб выправіць дзіця ў школу.tc «Месціцца ён у Чэрвені насупраць магазіна \»Ігуменскі\».  У асартыменце — убранне для вучняў, абутак і многае іншае, што спатрэбіцца, каб выправіць дзіця ў школу.»

Прадавец Чэрвеньскага райспажыўтаварыства Валянціна Пятроўна Куздэрка, працоўны стаж якой 43 гады, пастаянна ўдзельнічае ў такіх кірмашах. І сёлета яна ахвотна прапануе тавар:

—  Выбраць ёсць з чаго. Мы атрымалі новыя мадэлі школьнай формы, засталіся ў нас касцюмы і з мінулага года. А днямі яшчэ паедзем за таварам, — расказвае Валянціна Пятроўна. — Летась, напрыклад, ахвотна куплялі  сарафаны ў клетачку з белай блузкай і піджачком. Сёлета паступіла цікавая мадэль спаднічкі з безрукавачкай для ўрачыстасцяў. Кошт прапаноўваемых вырабаў — розны. Напрыклад, касцюм для першакласніка абыдзецца ў 148 тысяч рублёў, для старшакласніка — удвая даражэй.

Алена Дзмітрыеўна Дз’ячэнка з цікавасцю разглядае на кірмашы ўбранне для дзяўчынак. На пытанне, дзе яна будзе купляць  школьную форму для сваёй дачушкі Палінкі, якая разам зазірнула на кірмаш, адказала:

Тут, у Чэрвені. Дарэчы, у мяне трое вучаніц, адна з іх — выпускніца. Усе вучацца ў чацвёртай школе. Падрыхтоўка да школы — клапатлівая пара. Але мы ніколі не пакідаем ўсё на апошні дзень, бо і  купіць адразу  неабходнае складана, трэба зазірнуць ні ў адзін магазін, і грошай шмат мець у кашальку. Таму набываем на працягу года. У Мінск не ездзім, бо  тавару ў Чэрвені дастаткова ды і таннейшы, чым у сталіцы.

Другакласніца Паліна сказала, што ахвотна апранула б у школу касцюмчык, які ёй прапанавала прадавец.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *