«Усе родам з дзяцінства, а я — родам з вайны»

Такую назву мае патрыятычны праект навуковага супрацоўніка Чэрвеньскага краязнаўчага  музея Станіславы Чаславаўны Баркоўскай, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі  ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Арыентаваны ён на дзяцей малодшага ўзросту. Як зазначыла Станіслава Чаславаўна, хутка мінае час, усё меней ветэранаў  у жывых і апошнямі  сведкамі   жудаснай  вайны застаюцца тагачасныя дзеці. Зразумела, многія з іх мала што могуць узгадаць, але […]

Продолжить чтение

Подзвіг. Перамога. Памяць: жаночыя лёсы ў полымі вайны

Працягваем распачаты летась 4 снежня творчы праект. Ён прысвечаны адметным датам — 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёння пройдзем з вамі, шаноўныя чытачы, шляхам паяднаных з Чэрвеньшчынай яшчэ трох жанчын, лёсы якіх засведчылі тыя, хто іх ведаў. У кожнай з іх была свая дарога ў змаганні […]

Продолжить чтение

Слынных асоб узгадалі

Сакавіцкае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» распачалося з ушанавання памяці беларускага паэта, перакладчыка Рыгора Барадуліна, які пакінуў гэты свет другога сакавіка. А потым прысутныя перайшлі да разгляду дзвюх постацяў, дзвюх асобаў. Першы з іх — Тарас Шаўчэнка. Украінскаму паэту, мастаку, заснавальніку новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы споўнілася сёлета 200 гадоў з дня нараджэння. Распачаў […]

Продолжить чтение

Зацікавілі дзяцей мерапрыемствы і літаратура

У час веснавых школьных вакацый у нашай бібліятэцы адбыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Для школьнікаў і дашкольнікаў бібліятэкары падрыхтавалі комплекс мерапрыемстваў. Кожны дзень Тыдня меў сваю тэматыку. Асноўнымі наведвальнікамі сталі вучні з аздараўленчых пляцовак і выхаванцы дзіцячых садкоў. У Дзень краязнаўства, прымеркаваны да 90-годдзя ўтварэння Чэрвеньскага раёна, для наведвальнікаў аздараўленчай пляцоўкі СШ №2 г.Чэрвеня […]

Продолжить чтение

Старшынёй Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў зноў абрана Валянціна Тарасік

У мінулую  пятніцу адбылася  першая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» і на падставе артыкула 40  Выбарчага кодэксу Рэспублікі  Беларусь яе адкрыў  і вёў да абрання старшыні раённага Савета дэпутатаў  старшыня тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Віталій Іванавіч Труш. У рабоце сесіі прымалі ўдзел 25 з […]

Продолжить чтение