Цэнтр нацыянальных культур “Этна-скрыжаванне” плануюць стварыць у Смілавічах

Канцэпцыю адпаведнага гуманітарнага праекту прадставіў наш раён на абласным семінары ў Сеніцы. Яго распрацоўшчыкі – дырэктар Чэрвенскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку Алена Гоман і загадчык Смілавіцкага гарпасялковага Дома культуры Марына Кацінёва.

Продолжить чтение

Механізатар з ААТ “Запольскае” стаў лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прысудзіла прэмію ў галіне працы 2019 года. Адзіным сярод работнікаў аграпрамысловага комплексу краіны яе лаўрэатам стаў прадстаўнік Чэрвеншчыны – трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства  “Запольскае” Дзмітрый Шчатко.

Продолжить чтение

Пра гатоўнасць Алега Навіцкага да трэцяга палёту ў космас стане вядома ў маі

Аб гэтым наш зямляк паведаміў журналістам сёння перад сустрэчай са студэнтамі Паўднёвага федэральнага ўніверсітэта ў расійскім Растове-на-Доне. “У мяне ў маі будзе медкамісія, якая павінна вызначыць маю гатоўнасць [да наступнага палёту] пасля маленькай траўмы, я парваў звязку, год таму мяне прааперавалі. Я думаю, што ўжо гатовы», — цытуе Алега Навіцкага агенцтва ТАСС

Продолжить чтение

Чытачка “Раённага весніка” паўдзельнічала ў веламарафоне

У суботу ў Мінску падчас міжнароднай спецыялізаванай выставы “МотаВелаЭкспа-2019” адбыўся адкрыты крос-кантры веламарафон. Сярод 102 яго ўдзельнікаў была і чытачка “Раённага весніка” Алена Грынько.

Продолжить чтение

На складзе адной з гаспадарак Чэрвенскага раёна знайшлі псіхатропы

470 індывідуальных аптэчак для насельніцтва 1991 года выпуску, якія прызначаліся для аказання дапамогі пры раненні або на выпадак прымянення зброі масавага паражэння, знайшлі на складзе запчастак адной з гаспадарак раёна супрацоўнікі наркакантролю падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў “Допінг”. У іх выяўлена каля 2800 таблетак тарэну, што адносіцца да псіхатропных рэчываў.

Продолжить чтение

Алег Навіцкі на верталёце прывёз у Брэст віншавальнае пасланне ад Аляксея Лявонава

Як паведамляе брэсцкая абласная газета “Зара”, на ўрачыстасці ў Доме культуры чыгуначнікаў наш зямляк уручыў віншавальнае пасланне да 1000-годдзя Брэста старшыні мясцовага гарвыканкама Аляксандру Рагачуку ад двойчы Героя Савецкага Саюза, лётчыка касманаўта СССР генерал-маёра авіяцыі Аляксея Лявонава, чалавека, які першым выйшаў у адкрыты космас.

Продолжить чтение

У Дзень касманаўтыкі беларускае тэлебачанне пакажа прэм’еру дакументальнага фільма пра Алега Навіцкага

Стужка “Зямляк” выйдзе 12 красавіка на тэлеканале “Беларусь 3”. Яе пакажуць у эфіры двойчы – у 16 гадзін 20 хвілін і ў 22 гадзіны 50 хвілін. Дакументальны фільм пра нашага славутага земляка-касманаўта стварыў вядомы рэжысёр, народны артыст Беларусі Анатоль Алай. – Мяркую, што Чэрвеншчына сустрэне карціну апладысментамі, – сказаў ён у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА. – […]

Продолжить чтение

Шоу-віктарына “Я ведаю!”: Георгій Аляксееў выйшаў у суперфінал

Адзінаццацікласнік Запольскай сярэдняй школы Георгій Аляксееў выйшаў у суперфінал шоу-віктарыны “Я ведаю!” на тэлеканале “Беларусь 1”. Набраўшы 51 бал, ён заняў першае месца ў гульні сярод дванаццаці ўдзельнікаў.

Продолжить чтение

Сёння каманда навучэнак Чэрвенскай СДЮШАР стартуе ў рэспубліканскім турніры «Футбольная ліга дзяўчат»

Гэты ўнікальны для нашай краіны спартыўны праект рэалізуецца пры тэхнічнай і фінансавай падтрымцы ФІФА, якая выступіла з ініцыятывай аб аказанні рэспубліцы дапамогі ў развіцці жаночага футбола. У дэбютным сезоне «Футбольная ліга дзяўчат» аб’яднае 60 каманд з розных куткоў Беларусі. Узрост футбалістак – не больш за 13 гадоў.

Продолжить чтение

Сёння ў Смілавічах адкрылася пастаянная музейная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці кампазітара Станіслава Манюшкі (фотарэпартаж)

Яна размясцілася ў дзвюх залах і распавядзе пра дзяцінства і юнацтва Станіслава Манюшкі, пра яго вучобу ў Берліне, працу ў Вільні і Варшаве. Наведвальнікі могуць пабачыць тут ноты і запісы твораў кампазітара на пласцінках і касетах, фотаздымкі оперных пастановак, сцэнічныя касцюмы.

Продолжить чтение

Школьнік з Заполля згуляе ў шоу-віктарыне «Я ведаю!»

У нядзелю, 7 красавіка, у 13 гадзін 30 хвілін на тэлеканале «Беларусь-1» выйдзе ў эфір чарговы выпуск шоу-віктарыны «Я ведаю!». У гульні возьме ўдзел адзінаццацікласнік Запольскай школы Георгій Аляксееў.

Продолжить чтение

Чэрвенская мастачка Алёна Марцьянава бярэ ўдзел ва ўсебеларускай выставе

Трэцяя ўсебеларуская выстава “Я Манэ Я Шышкін Я Малевіч” адкрылася ўчора ў сталічным Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў на вуліцы Някрасава, 3. Сярод 750 работ на ёй прадстаўлена адна з найбольш вядомых карцін чэрвенскай мастачкі Алёны Марцьянавай “Трамвай”.

Продолжить чтение

Падведзены вынікі працы раённай арганізацыі Беларускага таварыства ратавання на вадзе за мінулы год

Аб тым, што зроблена летась, распавёў старшыня арганізацыі Васіль Ладуцька. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных установах праводзіліся прафілактычныя гутаркі, вялася грунтоўная работа па размяшчэнню наглядных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць правілы бяспечных паводзін на вадзе і лёдзе. Найбольш актыўна летась працавалі пярвічныя арганізацыі таварыства ў рыбгасе “Волма”, раённай бальніцы, лясгасе, […]

Продолжить чтение

На Чэрвеншчыне рыхтуюцца да «Тыдня лесу»

Гэтая традыцыйная, дванаццатая па ліку акцыя сёлета пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Яна будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Продолжить чтение