Стаўка — на якасць

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу аўторка, у сельгасфіліяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” убралі амаль 63 працэнты траў першага ўкосу. З іх назапашана 1819 тон сенажу, у тым ліку 353 – рулонным спосабам у палімернай упакоўцы. Гэта складае 3,06 цэнтнера кармавой адзінкі на ўмоўную галаву жывёлы, што на 1,6 цэнтнера больш, чым было на такі ж час […]

Продолжить чтение

С 7 по 11 июня 2016 года в Минске пройдут Международные специализированные выставки

В рамках Белорусской агропромышленной недели с 7 по 11 июня 2016 года в Минске пройдут Международные специализированные выставки «БЕЛАГРО-2016», «БЕЛФЕРМА», «БЕЛПРОДУКТ», «ПРОДМАШ. ХОЛОД. УПАК» и «ПИЩЕВАЯ ИНДУСТРИЯ» Ознакомиться с передовыми направлениями в развитии растениеводства, животноводства и птицеводства, современными технологиями переработки, упаковки и хранения продукции, а также разнообразием сельхозтехники можно сразу на двух площадках: аэропорт Минск-1 (г. Минск, […]

Продолжить чтение

У гаспадарках раёна пераводзяць буйную рагатую жывёлу на пашу

Як паведаміла намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Алеся Глінкова, у шэрагу гаспадарак з-за дэфіцыту кармоў кароў пачалі выганяць у поле даволі рана. Каб не нашкодзіць здароўю жывёлы, яе спачатку выпасвалі па дзве гадзіны пры звычайным стойлавым рацыёне кармлення, паступова павялічваючы час знаходжання на пашы. На панядзелак у гаспадарках перавялі на летні пашавы перыяд 26 гуртоў […]

Продолжить чтение

З сеялкі — на кормаўборачны камбайн

Земляробы эксперыментальнай базы «Натальеўск» аднымі з першых на Чэрвеньшчыне завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых культур. Яны займаюць тут сёлета 1060 гектараў. Больш чым трэць палеткаў ад агульнага аб’ёму засеяў зерневымі механізатар Мікалай Смусянок. Скончыўшы гэты від работ, ён перасеў на кормаўборачны камбайн «Палессе», каб пачаць нарыхтоўку азімай сурэпіцы на зялёны корм для буйной рагатай жывёлы. […]

Продолжить чтение

Работы вядуць у комплексе

Сяўба на Чэрвеньшчыне набрала хаду. З першых дзён сярод яе лідараў — земляробы адкрытага акцыянернага таварыства «Чэрвеньскі райаграсэрвіс». — Гаспадарка наша немалая. Маем 10200 гектараў сельгасугоддзяў, — гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксей Савіч. — Палеткі прасціраюцца на шмат кіламетраў вакол Чэрвеня, ад Вайнілава і Гарадзішча — да Дубровы. Таму мусім гуртаваць тэхніку. Пачалі пасяўную з грабянецкага […]

Продолжить чтение

Уладар «Расы»

…Раніца Валерыя БЯРДЗЯНАВА пачынаецца з кавы. Вялікі яе кубак для мужа робіць жонка, паспяваючы выконваць яшчэ некалькі штодзённых сямейных спраў: гатаваць сняданак, збірацца на работу, будзіць дзетак у школу. Трынаццацігадовая дачушка Аня і Ваня, якому сем, складаючы ў партфелі сшыткі ды кніжкі, зусім не здзіўляюцца, што іх тата зараз, як амаль што кожны дзень, пойдзе… […]

Продолжить чтение

Аператар машыннага даення філіяла “Агра-Бокс Заатэх” Алена Валахановіч — лепшы работнік АПК

Ураджэнка тутэйшых мясцін, Алена з маленства прызвычаілася да цяжкай сялянскай працы. — Выхоўвалася я ў шматдзетнай сям’і, разам з трыма сёстрамі і чатырма братамі, – распавядае яна. –З шасці гадоў хадзіла з мамай на ферму, дзе яна працавала даяркай. А з трынаццаці ўжо сама замяняла даярак на час адпачынку. Потым, скончыўшы будаўнічае вучылішча, паехала ў […]

Продолжить чтение

Эксперыментальная база «Натальеўск» — лепшая арганізацыя ў галіне сельскай гаспадаркі

Разам з дасягнутым летась, у гаспадарцы падсумоўваюць набыткі пяцігодкі. За гэты перыяд тут на чвэрць павялічылі валавую вытворчасць прадукцыі. Найбольш удалым быў 2014 год, калі сельгаспрадпрыемства забяспечыла яе прырост адразу на 9,3 працэнта, атрымаўшы, у прыватнасці, 7649 тон збожжа, 8100 – бульбы, 6351 тону малака. Восенню мінулага года ў “Натальеўску” паспяхова прайшоў працэс далучэння суседняй […]

Продолжить чтение

Рады «раёнцы» на ферме ў Грабёнцы

Газета «Раённы веснік» трывала замацавалася не толькі ў паштовых скрынях работнікаў сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Аграбуд» адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскжалезабетон», але і на вытворчасці. Яе свежы нумар заўсёды можна пабачыць на рабочым стале дырэктара гаспадаркі Арцёма Анціфеева. Выпісваюць «раёнку» і на МТФ «Грабёнка». Фота Ігара АДАМОВІЧА Аб тым, як наладжана вытворчасць малака ў СВФ «Аграбуд», чытайце […]

Продолжить чтение

Прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства аратых

Ворыва ў паўсядзённым сялянскім жыцці заўсёды мела асаблівае значэнне. А ўменне якасна апрацоўваць глебу здавён шанавалася як мастацтва.  Прайшлі стагоддзі. На змену працавітаму коніку і прымітыўнаму плугу прыйшлі магутныя сталёвыя машыны і шматкорпусныя механізаваныя агрэгаты. Але з клопатам і любоўю узараная ніва, як і раней, застаецца падмуркам багатага ўраджаю… Своеасаблівым аглядам здольнасцяў і ўмення тых, […]

Продолжить чтение