Механізатар ААТ “10 з’езд Саветаў” Іван КРАСНАГІР: “Не шукаю лепшай долі”

– Калі часам у мяне пытаюцца, чаму, як шмат хто з аднагодкаў, не з’ехаў пасля школы ў горад, не задумваючыся адказваю: “А што той горад? Каменныя джунглі!”. Хіба можна там пабачыць, як на досвітку вялізны чырвоны яблык сонца, бы ў люстэрку, адбіваецца ў воднай прасторы сажалкі рыбгаса? Хіба можна пачуць, як спявае ў блакіце нябёс […]

Продолжить чтение

Галоўны аграном эксперыментальнай базы “Натальеўск” Сяргей Бабіновіч: “Кармоў нарыхтавалі ўдосталь”

– Старт нарыхтоўцы кармоў у гаспадарцы сёлета дала азімая свірэпіца. З яе назапасілі 1700 тон сіласу. Затым пачалі ўбіраць шматгадовыя травы на сянаж. Нарыхтавалі яго амаль 18 тысяч тон. Злакава-бабовыя культуры, якія займаюць на кармавых палетках 700 гектараў, далі два паўнавартасныя ўкосы. А люцэрна мінулых гадоў пасеву – чатыры. Увесь сянаж нарыхтавалі ў аптымальныя тэрміны, […]

Продолжить чтение

Свята, якое заўсёды з намі

За штодзённымі клопатамі на палетках і фермах шчырыя вясковыя рупліўцы і не згледзелі, як надышло прафесійнае свята. Няхай жа ў гэтыя халодныя лістападаўскія дні іх сагравае наша шчырая ўдзячнасць за хлеб, малако і мяса на стале. Значная доля ў агульным караваі Чэрвеньшчыны не першы год належыць хлебаробам сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Новыя Зелянкі” адкрытага акцыянернага таварыства […]

Продолжить чтение

А час ідзе, зіма — не за гарамі…

Пасля завяршэння працы ў полі, тэхніка гаспадарак, якая ўдзельнічала ў сельгасработах, павінна быць пастаўлена на доўгатэрміновае захоўванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарту. У сярэдзіне кастрычніка абласная мабільная група на чале з інжынерам-інспектарам Мінскай абласной інспекцыі Дзяржтэхнагляду Русланам Свірыдам, у якую ўвайшлі прадстаўнікі службаў Дзяржтэхнагляду Пухавіцкага, Бярэзінскага, Смалявіцкага і Барысаўскага раёнаў, праверыла, што зроблена ў […]

Продолжить чтение

На апошніх гектарах

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны блізкія да завяршэння сяўбы азімых зерневых культур. Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга, гэты від работ выкананы ў сельгаспрадпрыемствах на 11576 гектарах, што складае 93 працэнты ад плана. Неабходную колькасць азімых зерневых пасеялі ўжо ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” і “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”, ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”. […]

Продолжить чтение

Першымі ў раёне завяршылі сяўбу азімых зерневых культур земляробы СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”

Сёлета азімы клін у гаспадарцы складае 830 гектараў. З іх 600 гектараў займае пшаніца, 230 – трыцікале. Большую частку зерневых пасеяў механізатар Мікалай Разганаў на энерганасычаным трактары “Кейс-Магнум” з высокапрадукцыйнай сеялкай “Амазоне”. На гэтай тэхніцы ён звычайна адзін выконвае ўвесь аб’ём восеньскай і веснавой сяўбы, штогод трымаючы пазіцыю лідара ў спаборніцтве сярод механізатараў раёна. На […]

Продолжить чтение

Сяўбу пачалі з пшаніцы

У няпростых умовах надвор’я разгортваецца ў гаспадарках сёлетняя сяўба азімых зерневых культур. Сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі яе ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”. – 164 гектары пшаніцы на палетку ля вёскі Дамавіцк паспелі пасеяць да зацяжных дажджоў, – распавёў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Бабіновіч. – Як толькі распагодзілася і глеба крыху падсохла, механізатар Аляксандр Бандарык (на […]

Продолжить чтение

“Янка” ставіць рэкорд

Эксперыментальная база “Натальеўск” – прызнаны лідар сельскагаспадарчай вытворчасці ў раёне па пераважнай большасці накірункаў. Бульбаводства – не выключэнне. Сёлета “другі хлеб” на Чэрвеньшчыне вырошчваюць пяць гаспадарак. Агульная плошча пасадкі – амаль 400 гектараў. З іх 250 прыпадае на “Натальеўск”. Гэтай культурай тут займаюцца даўно і грунтоўна. Нават у не вельмі ўраджайныя гады ў “Натальеўску” заўсёды […]

Продолжить чтение

Калі імя табе – земляроб…

Пра тое, наколькі цяжкая праца ў механізатараў, дакладна ведаюць, мабыць, толькі яны самі. А кожны можа меркаваць аб гэтым хаця б па тым, што дзяржава дала людзям такой прафесіі права на льготную пенсію. Аляксандр Іосіфавіч Маслоўскі адшчыраваў на палетках роднай гаспадаркі “Раванічы”, якая неаднойчы мяняла свой юрыдычны статус і зараз з’яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам, трыццаць […]

Продолжить чтение

Песня зерна и комбайна, 4-й сезон

Заканчивается четвёртый сезон работы на жатве для девятнадцатилетнего Константина ЯКОВИНА, помощника комбайнера сельхозпредприятия «Агробокс». Раньше парень работал во время школьных каникул. После одиннадцати классов поступил заочно в Университет гражданской обороны МЧС Республики Беларусь. Закончил два курса. Работает по специальности, пожарным поста в Смиловичах. Поэтому сейчас он буквально «меняет одну спецовку на другую»: в жатве принимает […]

Продолжить чтение