Дысцыпліна і парадак — перш за ўсё

Пытанні летняга пашавага ўтрымання буйной рагатай жывёлы разгледжаны ў суботу на раённым семінары-вучобе з удзелам кіраўнікоў гаспадарак і спецыялістаў зоаветэрынарнай службы, які адбыўся ў сельгаспрадпрыемстве “Ганута-Агра”. Перш, чым азнаёміцца з арганізацыяй выпасвання дойнага статка малочнатаварнай фермы “Хутар”, старшыня райвыканкама Андрэй Зубар запрасіў усіх зайсці ў адзін з хлявоў, дзе ўтрымліваюцца першацёлкі. Ён патлумачыў, што іх […]

Продолжить чтение

З табой, зямля мая…

Яе яркае чырвонае паўпаліто, лёгкі рознакаляровы шалік, акуратная прычоска, адкрытая лагодная ўсмешка на дзіва натуральна выглядаюць на фоне вясковага палетка, дзе вядуць рэй сталёвыя волаты-трактары. Здаецца, сама вясна ў жаночым абліччы мякка ступае па свежаўзаранай раллі. А, мо, менавіта такім і павінен быць сучасны галоўны аграном? …Наталля Сахончык з’явілася на свет і вырасла ў Новых […]

Продолжить чтение

Засталося дасеяць пшаніцу

Земляробы сельгасфіліяла “Агра-Бокс” сумеснага прадпрыемства “Унібокс” завяршаюць сяўбу ранніх яравых зерневых культур. — Авёс і ячмень пасеялі ўжо, застаецца менш за сто гектараў пшаніцы, – распавядае галоўны аграном гаспадаркі Вадзім Вярцінскі. – Асноўную сяўбу вялі гатункамі, якія нядрэнна зарэкамендавалі сябе раней. Акрамя таго, набылі ячмень гатунку “Добры” і пшаніцу гатунку “Ласка” гадавальнікаў размнажэння другога года […]

Продолжить чтение

Лесавоз для сеялкі — не лепшы сябар

Земляробы СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” у сераду першымі ў раёне завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых культур, а заўчора пачалі сеяць зернебабовыя. — Пшаніцу пасеялі элітным насеннем гатунку “Любава”, якое набылі на Мінскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, – распавёў галоўны аграном гаспадаркі Леанард Мельнік. – Ячмень – піваварнага гатунку “Бровар”. Упершыню сёлета сеем кармавы боб нямецкага […]

Продолжить чтение

Дзень за днём, за гектарам — гектар

Тыдзень таму механізатар ААТ «Валевачы» Руслан Бут засеяў ячменем першыя гектары на палетку ля вёскі Чарнаградзь, а сёння гаспадарка ўжо завяршае сяўбу гэтай культуры. — Пачыналі цяжка, — узгадвае галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Бартніцкі. — З-за дажджоў агорвалі ў дзень па 10-15 гектараў. А, калі надвор’е больш-менш наладзілася, тэмпы сяўбы павялічыліся амаль у пяць разоў. […]

Продолжить чтение

Годна выступілі ў Клецку

Своеасаблівым завяршальным акордам рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод” стаў абласны конкурс аператараў машыннага даення, які прайшоў у Клецку. Апошні раз такое мерапрыемства ладзілася ў 2013 годзе. Беларускі рэспубліканскі камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выступіў з ініцыятывай яго адраджэння. У конкурсе ўзялі ўдзел сорак аператараў машыннага даення – па два з кожнага раёна. Гонар Чэрвеньшчыны абаранялі […]

Продолжить чтение

Пасяўная набірае хаду

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу аўторка, восем з трынаццаці гаспадарак Чэрвеньшчыны пачалі сяўбу ранніх яравых зерневых культур. Па раёну іх пасеяна 939 гектараў, што складае 10 працэнтаў ад неабходнага. У лідарах па тэмпах сяўбы — ААТ «10 з’езд Саветаў», дзе яравыя зерневыя займаюць ужо 24 працэнты адведзеных пад іх палеткаў. На 20 працэнтаў выканалі гэты […]

Продолжить чтение

З папраўкай на надвор’е

То сонца, то дождж… Сёлетняя вясна спакусіла земляробаў імклівым раставаннем снегу і падсыханнем раллі, але з-за частага чаргавання пагодлівых і слотных дзён пакуль што няма магчымасці як след уклініцца ў сяўбу. У адкрытым акцыянерным таварыстве “10 з’езд Саветаў”, дзе хапае пясчаных палеткаў, звычайна пачынаюць сеяць яравыя зерневыя сярод першых у раёне. Але сёлета і тут […]

Продолжить чтение

Старт сяўбе дае «Натальеўск»

Каля 20 адзінак тэхнікі забяспечваюць гэтымі днямі комплекс веснавых палявых работ у эксперыментальнай базе «Натальеўск»: падкормку азімых культур, падрыхтоўку глебы, ворыва, унясенне арганічных і мінеральных угнаенняў. Гаспадарка першай на Чэрвеньшчыне выбарачна пачала яравую сяўбу. На раніцу аўторка тут пасеялі 35 гектараў аўса. Натальеўскія земляробы звыкла з’яўляюцца арыенцірам для іншых па ўзроўню арганізацыі ўсіх відаў сельскагаспадарчых […]

Продолжить чтение

Да сяўбы гатовыя!

Сіноптыкі сёлета не абяцаюць ранняй вясны. А адліга на Грамніцы, паводле народных прыкмет, паказала на адваротнае. Чый прагноз акажацца больш дакладным, хутка даведаемся. Што да земляробаў сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Новыя Зелянкі” адкрытага акцыянернага таварыства “Мінскі малочны завод №1”, то яны гатовыя да любога з варыянтаў веснавога абуджэння прыроды. Днямі тут завяршылі падрыхтоўку пасяўных і глебаапрацоўчых […]

Продолжить чтение