З днём нараджэння, зямляк! Сёння касманаўту Алегу Навіцкаму споўнілася 52 гады

Ураджэнец Чэрвеня, лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі, Герой Расіі Алег Навіцкі тройчы, у 2012 – 2013, 2016 – 2017 і 2021 гадах, здзейсніў палёты ў космас. Яго агульны налёт склаў 531 суткі 6 гадзін 58 хвілін. Тры разы выходзіў у адкрыты космас.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі “Колас” згуляў на сваім полі ўнічыю з капыльскай “Бабоўняй”

Капыльская “Бабоўня” – ці не самы нязручны сапернік для “Коласа”. Але менавіта з ёй да суботняй сустрэчы ў Чэрвені лёс зводзіў сёлета нашу каманду тройчы. І ўвесь час – у Капылі.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог у гасцях «Кронан» са Стоўбцаў

Чым бліжэй да заканчэння фінальнага этапу чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі ў дывізіёне «Мінская вобласць», тым вастрэй барацьба за месца ў тройцы мацнейшых. Чарговы сапернік «Коласа», стаўбцоўскі «Кронан», перад нядзельным матчам ужо не меў шанцаў на пападанне ў гэтую самую тройку, а чэрвеньцам тры ачкі былі патрэбныя, як паветра.

Продолжить чтение

Футбол: «Бабоўня» мінімальна перайграла чэрвеньскі «Колас» на сваім полі

На матч у Капыль «Колас» выправіўся ўсяго праз два дні пасля цяжкага, як фізічна, так і эмацыйна, кубкавага фіналу. У дадатак нашу каманду напаткалі новыя страты ў саставе: траўміраваўся паўабаронца Яўген Елязаранка, ёсць праблемы са здароўем і ў галкіпера Рамана Андрэенкі.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі “Колас” саступіў салігорскаму “Партызану” ў фінале Кубка Мінскай вобласці

Сёлетні фінальны матч Кубка Мінскай вобласці з нецярплівасцю чакалі каманды-ўдзельніцы і балельшчыкі. І гэта не дзіўна: чэрвеньскаму “Коласу” і салігорскаму “Партызану” выпаў гонар сысціся ў барацьбе за ганаровы трафей на “Барысаў-Арэне” – стадыёне, дзе мясцовы БАТЭ калісьці гуляў са знакамітымі “Чэлсі” і “Арсеналам”. Чым не казка для футбалістаў-аматараў?

Продолжить чтение

Капітан чэрвеньскага “Коласа” Дзмітрый Асіпенка: “Хочацца паўтарыць!”

Падчас заўтрашняга фіналу Кубка Мінскай вобласці па футболу “Партызан” (Салігорск) – “Колас” (Чэрвень) на “Барысаў-Арэне” ў складзе чэрвеньцаў будзе ігрок, для якога гэты стадыён па-сапраўднаму шчаслівы.

Продолжить чтение

У аграрнага прафсаюза Чэрвеньшчыны – новы лідар

Сёння ў Чэрвені адбыўся Пленум раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На ім абраны новы старшыня райкама. Удзельнікі пленума аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Ларысы Бандаровіч, якую прапанаваў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Юрчык і падтрымала старшыня раённага аб’ядання прафсаюзаў Вольга Коціна. Ларыса Сяргееўна Бандаровіч нарадзілася ў 1979 годзе ў Чэрвені. У […]

Продолжить чтение

Хто. Што. Дзе. Калі: топ-5 падзей тыдня на Чэрвеньшчыне

“АДЗІНКА” ПА СУБОТАХ ВЯРТАЕЦЦА З 19 жніўня  ўзнаўляецца праца гарадскога аўтобуснага маршруту №1 па суботах. Як паведамілі “Раённаму весніку” ў чэрвеньскім аўтапарку №20, рэйсы будуць выконвацца ў поўным аб’ёме. З раскладам можна пазнаёміцца непасрэдна на пунктах прыпынку аўтобуса. Праца “адзінкі” па суботах была часова прыпынена напрыканцы чэрвеня ў сувязі са скарачэннем пасажырапатоку, выкліканага канікуламі ў […]

Продолжить чтение

СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” першым на Чэрвеньшчыне завяршыў жніво

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны завяршаюць абмалот  зерневых і зернебабовых культур.  Першымі скончылі гэты від работ хлебаробы сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон».

Продолжить чтение