Гаспадаркі Чэрвеньшчыны пачалі нарыхтоўваць травяністыя кармы 

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, сельгаспрадпрыемствы раёна скасілі травы першага ўкосу на 4202 гектарах, што складае 31,6 працэнта ад плана. З іх назапасілі 15722 тоны сенажу – 13,1 працэнта ад неабходнай колькасці.

Продолжить чтение

Чэрвеньскія лесаводы ліквідуюць наступствы ўрагану

Ураган, які абрынуўся на Беларусь у другой дэкадзе мая, нарабіў бяды ў лясным фондзе краіны. Не абмінула стыхія і наш раён. І хаця маштабы буралому тут нашмат меншыя, чым пасля ўдару стыхіі шасцігадовай даўніны, клопатаў у лесаводаў хапае.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі “Колас” згуляе ў Кубку рэгіёнаў УЕФА з азербайджанскім “Джабраілам”

Напрыканцы чэрвеня “Колас” выправіцца ў Азербайджан, дзе, як уладальнік Кубка рэгіёнаў Беларусі па футболу 2021 года, прадставіць нашу краіну ў  папярэднім раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА 2022-2023.

Продолжить чтение

Чэмпіянат Беларусі па футболу: чэрвеньскі “Колас” згуляе на сваім полі з “Фалько”

4 чэрвеня “Колас” правядзе матч трэцяга тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі з ФК “Фалько” (Чаркасы, Дзяржынскі раён). Гульня пройдзе на стадыёне Чэрвеньскай СДЮШАР і пачнецца ў 14 гадзін.

Продолжить чтение

У добры шлях, Дыяна, Дар’я і Мікіта: для выпускнікоў Грабёнскай школы прагучаў апошні званок

У цёплай, па-хатняму ўтульнай абстаноўцы развіталіся са школай выпускнікі Дар’я Шыфрына, Дыяна Васільева і Мікіта Лісіца.

Продолжить чтение

У Чэрвеньскай райплемстанцыі вызначылі лепшых аператараў па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы

У конкурсе-атэстацыі ўдзельнічаў 21 прадстаўнік гаспадарак раёна.

Продолжить чтение

Шляхамі памяці: у Чэрвень завітаў музей на колах

26 мая ў Чэрвені на працягу трох гадзін працаваў перасоўны музейны комплекс Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны. Ён прыехаў да нас у рамках акцыі «Дарога памяці», якую ў Год гістарычнай памяці гэтая ўстанова ладзіць разам з Міністэрствам культуры Беларусі.

Продолжить чтение

Талака на возеры: аматары валейбола добраўпарадкавалі пляцоўку

Вечарам у аўторак аматары валейбола з Чэрвеня Анатоль Шафераў, Віталь Упіт, Леанід Камянецкі, Аляксандр Крылоў, Сяргей Кочаў, Павел Марозаў і Павел Савань па ўласнай ініцыятыве добраўпарадкавалі пляцоўку для пляжнага варыянта гэтай гульні на беразе Натальеўскага возера.

Продолжить чтение

Футбол: чэрвеньскі «Колас» саступіў у гасцях «Жодзіна-Паўднёваму»

Выязны матч “Коласа” з “Жодзіна-Паўднёвым” быў цэнтральным у другім туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі ў зоне “Поўнач” дывізіёну “Мінская вобласць”, бо абедзве каманды лічацца фаварытамі ў барацьбе за выхад у фінальны раўнд спаборніцтваў. Падчас перадсезоннай падрыхтоўкі чэрвеньцы двойчы саступілі жодзінцам у таварыскіх сустрэчах. Але адна справа – спарынг, дзе ёсць месца эксперыментам, і […]

Продолжить чтение

Добраўпарадкаванне на Чэрвеньшчыне: вуліца Спартыўная ў аграгарадку Любішына мяняе аблічча

Працяглы час шматкватэрныя дамы на Спартыўнай у Любішына і іх тэрыторыі мелі, мякка кажучы, непрывабны выгляд. З мінулага года сітуацыя пачала мяняцца да лепшага: першым капітальна адрамантавалі дом №10. Сёлета заасфальтавалі тэрыторыі двароў ля дамоў №6 і 8, а таксама прыступілі да капітальнага рамонту дома №12 і бягучага рамонту дома №6.

Продолжить чтение