На завяршэнне навучальнага года выхаванцы Чэрвеньскай школы мастацтваў, нашы юныя дараванні — музыкі, спевакі, танцоры, мастакі і драматычныя артысты — зрабілі своеасаблівую справаздачу-канцэрт, парадаваўшы гледачоў сваімі здольнасцямі да мастацтва і набытым за час вучобы уменнем. Тут, на сцэне Цэнтра культуры і адпачынку, кожны ўдзельнік канцэрта пачуваў сябе, нібы зорка на небасхіле. З залы гучала захапляльнае “Брава!”, даносіліся бурныя апладысменты.
Больш як для 300 выхаванцаў Чэрвеньскай школы мастацтваў закончыўся навучальны год, а для 44 з іх — паспяховае завяршэнне навучання. І на гэтай традыцыйнай урачыстасці лепшыя з лепшых — выдатнікі, пераможцы конкурсаў, актыўныя ўдзельнікі канцэртаў былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі, якія ўручылі намеснік дырэктара школы Аляксандр Васільевіч Капцелаў, загадчыкі аддзяленнямі Лілія Віктараўна Ларыонава і Маргарыта Леанідаўна Коршунава. А выпускнікі атрымалі свой першы дакумент аб прафесійнай адукацыі з рук дырэктара школы Васіля Васільевіча Капцелава. Усё гэта вельмі кранала сэрцы, выклікала самыя шчырыя пачуцці. Гучала шмат віншаванняў, удзячных слоў, выпускнікі дарылі кветкі сваім педагогам…
Эма МІКУЛЬСКАЯ.Фота аўтара