Ушанавалі слынных юбіляраў

Общество

На паэтычную гадзіну «Паэт вялікага сэрца», прысвечаную 125-ым угодкам беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі, сабраліся сябры літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь». Пра яго жыццё і творчасць распавяла бібліятэкар Галіна Ніціеўская. Яе аповед дапоўніў старшыня клуба Уладзімір Дарагуж. На камп’ютары ён дэманстраваў цікавыя фотаздымкі пісьменніка, а таксама прыгадаў, як увесну пабываў на спектаклі па творах Змітрака Бядулі «Пяюць начлежнікі», які ў Чырвоным касцёле г.Мінска ставіў тэатр аднаго акцёра «Зніч».
У раздзеле «Наш каляндар» мы ўшаноўвалі памяць вядомага публіцыста, крытыка, літаратуразнаўцы, даследчыка беларускай гісторыі Міколы Ермаловіча з нагоды яго 90-х угодкаў. Уладзімір Дарагуж падзяліўся ўспамінамі аб сустрэчы з ім у 1990-ым годзе ў Мінску, калі яны разам з нашым земляком, вядомым мовазнаўцам з Масквы Аляксеем Каўкам вялі размову пра неабходнасць вяртання населеным пунктам Беларусі і вуліцам ранейшых гістарычных назваў. Старшыня клуба прадэманстраваў кнігі Міколы Ермаловіча з уласнай бібліятэкі і аўдыёкнігу з фанатэкі.
Бібліятэкар Кацярына Дзямахіна пазнаёміла сяброў клуба з жыццём і творчасцю яшчэ адной юбіляркі — беларускай мовазнаўцы, мастачкі, грамадска-палітычнага дзеяча ў эміграцыі Івонкі Сурвіла. Расповеды пра абаіх вядомых асобаў суправаджаліся дэманстрацыяй іх фотаздымкаў розных перыядаў жыцця на камп’ютары.

Святлана ЖДАНОВІЧ, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *