За супрацоўніцтва плённае шчыра мы вам удзячныя

Общество

5 мая — Дзень друку.

Сярод прыгожых веснавых святаў, якімі поўніцца пачатак мая, яно займае асаблівае месца ў нашых сэрцах. У чацвер мы адзначым Дзень друку — прафесійнае свята ўсіх, хто звязаны з друкарскай і выдавецкай дзейнасцю. А яго пярэдадзень — час для роздуму, падсумоўвання вынікаў і цудоўная магчымасць падзякаваць памочнікам, паплечнікам, аднадумцам…

Кожны нумар «раёнкі» — гэта вынік нашага сумеснага шчыравання, шаноўныя сябры. Менавіта дзякуючы вашым лістам, слушным прапановам, падказкам мяняецца аблічча «Раённага весніка», забяспечваецца яго інфармацыйная і жанравая разнастайнасць, запатрабаванасць у жыхароў Чэрвеньшчыны і, у рэшце рэшт, лідзіруючыя пазіцыі сярод іншых падпісных выданняў у раёне. І гэта — наша агульная падстава для гонару.

Самыя шчырыя словы ўдзячнасці мы дасылаем актыўным няштатным аўтарам — Галіне ГАЛІЕЎСКАЙ, Льву ГАНЧАРЫКУ, Генадзю АЎЛАСЕНКУ, Уладзіміру ДАРАГУЖУ, Зінаідзе КАЛТОВІЧ, Раісе ЦЕРАШОНАК, Святлане ЖДАНОВІЧ, Марыне СІНЯЎСКАЙ з Чэрвеня, Івану ЯРАШЭВІЧУ і Людміле ДРАПЕЗА з г.п.Смілавічы, Раісе ВЕРАЦІЛА з в.Жураўкавічы, Наталлі СІВАК з в.Заполле, Васілю ГРЭЦКАМУ і Ларысе КАРАСІНАЙ з в.Іванічы, Уладзіміру ПЕЦЮКЕВІЧУ, Валерыю ЗАХАРАВУ і Марыне ПІКУЛІК з в.Красны Дар, Івану УЛАСАЎЦУ з в.Раванічы, Таццяне ЖДАНОВІЧ з в.Рэчкі, Фёдару АНЦЫПІРОВІЧУ з в.Чарнаградзь, Івану УРУБЛЕЎСКАМУ з в.Валевачы, Казіміру ВЯРЖБІЦКАМУ з в.Ляды, Алесю КАРЛЮКЕВІЧУ і Ганне ДУЛЕБА з Мінска, Янку ГАЛУБОВІЧУ з Маладзечна, Аляксею КАЎКУ з Масквы… А таксама актыўным юным і дарослым аўтарам «Равесніка» — Машы СЯЦКО і Тані ЗАБАЎСКАЙ са Смілавічаў, Юлі АДАМОВІЧ, Ані ЛАГУЦКАЙ, Каці ПАДАЛЯКА, Аксане КАЧАНОВІЧ і Ірыне ВАБІШЧЭВІЧ з Чэрвеня, Руслану КАСЦЕВІЧУ з Лядоў, вучням Лядзенскай школы, Маргарыце БАБАЧОНАК з в.Хутар, Галіне ВОРНІК з Горак…

Запрашаем далучыцца да гэтай слаўнай кагорты ўсіх жадаючых, хто пакуль яшчэ не стаў нашым аўтарам, але ўжо задумваецца над гэтым. Пішыце, тэлефануйце, заходзьце ў рэдакцыю! Вам тут заўсёды рады…

Мы ўдзячны таксама адказным асобам, кіраўнікам, работнікам устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый, якія распавядаюць у «раёнцы» пра сваю дзейнасць, даюць тлумачэнні і кансультацыі, карысную інфармацыю для вас, шаноўныя сябры. Наш калектыў па-добраму ўразіла стаўленне новага дырэктара Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа Тамары СЕНЬ, якая літаральна ў свой першы працоўны дзень на гэтай пасадзе патэлефанавала ў рэдакцыю і прапанавала супрацоўнічаць. І гэта сапраўдны ўзор для будаўніцтва плённых стасункаў. Мы заўсёды адкрыты для такіх прапаноў…

Дзякуй усім, хто з месяца ў месяц, з года ў год сярод вялікай колькасці падпісных выданняў выбірае «раёнку». Напярэдадні прафесійнага свята мы шчыра дзякуем сваім добраахвотным памочнікам-паштальёнам, якія ў любое надвор’е нясуць нашу з вамі газету ў вашы хаты, шаноўныя сябры, афармляюць падпіску на яе, раяць і прапагандуюць, спрыяюць павелічэнню накладу. Сардэчная падзяка работнікам Чэрвеньскай друкарні, чыя нястомная праца дазваляе «Раённаму весніку» пабачыць свет.

З надыходзячым прафесійным святам усіх, хто мае да яго дачыненне. Здароўя, шчасця, удачы, плёну ў працы і новых дасягненняў!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *