Дапамагае школа ў выбары прафесii

Общество

У красавіку ў нашай школе прайшоў месячнік прафарыентацыі. Ён стаўся карысным для ўсіх вучняў, бо мы ў чарговы раз задумаліся пра тое, кім хочам быць.

Падчас месячніка для нас ладзілі экскурсіі на месца працы бацькоў — на МТФ, мехдвор у вёсцы Дыя, у Вайнілаўскае аддзяленне сувязі…

Вучні 5-9 класаў узялі ўдзел у анкетаванні з выкарыстаннем праграмна-інфармацыйнага комплексу «Самавызначэнне школьнікаў». Намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце Святлана Васільеўна Бачыла аформіла інфармацыйны куток. Настаўніца Таццяна Аляксандраўна Шамрук зладзіла для малодшых школьнікаў конкурс малюнкаў «Кім быць?», а Тамара Валянцінаўна Рухлова — конкурс сачыненняў для вучняў 5-9 класаў «У свеце прафесій». Праведзены тэматычныя класныя гадзіны — «Выбар прафесіі», «Свята прафесій», а таксама «круглы» стол «Мая будучая прафесія».

Усе гэтыя мерапрыемствы далі нагоду задумацца над перавагамі той ці іншай працы. А хтосьці ўжо і выбар зрабіў…

Яўген ІСАЕЎ, Ігар БАЧЫЛА,

вучні дзявятага класа Вайнілаўскай БШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *