Па сельсаветах — бацькоўскiя сходы

Общество

Напярэдадні летняй аздараўленчай кампаніі мы ладзілі па сельсаветах бацькоўскія сходы на тэму «Арганізацыя работы ўстаноў адукацыі і аб’ектаў соцыуму па фарміраванню адказных і бяспечных паводзінаў у дзяцей». У іх працы бралі ўдзел адміністрацыя навучальных устаноў, класныя кіраўнікі, старшыні пасялковага і сельвыканкамаў, прадстаўнікі аддзела адукацыі, Чэрвеньскіх раённых аддзела ўнутраных спраў і аддзела па надзвычайных сітуацыях. З бацькоў найперш запрашалі тых, чые дзеці знаходзяцца на рознага віду ўліках, а таксама з сем’яў, дзе непаўналетнія трапілі ў сацыяльна небяспечнае становішча. Дзякуючы адміністрацыі навучальных устаноў іх яўка была стопрацэнтнай.

Мэта сходаў — яшчэ раз звярнуць увагу дарослых на тое, што менавіта яны ў першую чаргу адказваюць за сваіх дзяцей, за іх жыццё, здароўе, бяспечныя паводзіны.

Такія бацькоўскія сходы прайшлі:

— у Калодзежскім сельсавеце — для бацькоў вучняў і выхаванцаў Калодзежскай БШ, Гануцкага дзіцячага сада-БШ, Хутарскага дзіцячага сада-СШ, Любішынскага дзіцячага сада;

— у Раваніцкім (Раваніцкі дзіцячы сад-СШ, Краснадарскі дзіцячы сад- БШ);

— у Валевачоўскім (Чарнаградскі дзіцячы сад-пачатковая школа, Грабёнскі дзіцячы сад-СШ, Валевачоўская СШ);

— у г.Чэрвені (гарадскія школы і гімназія, Лядзенскі дзіцячы сад-СШ, Грабянецкі дзіцячы сад-СШ, Новазелянькоўскі дзіцячы сад-СШ, Руднянскі дзіцячы сад-СШ);

— у г.п.Смілавічы (СШ №1 і СШ №2, дзіцячыя садкі №1 і №2, Запольская СШ, Турэцкі дзіцячы сад-БШ).

Увазе бацькоў прапаноўвалі дакументальныя фільмы, прадстаўленыя Чэрвеньскімі раённымі аддзелам унутраных спраў і аддзелам па надзвычайных сітуацыях, распавядалася пра варыянты летняй занятасці дзяцей.

Прыемна, што падчас кожнага бацькоўскага сходу дарослыя выходзілі на дыялог. Яны атрымлівалі адказы на хвалюючыя пытанні, дзяліліся меркаваннямі, уносілі прапановы.

Святлана НЯБОРСКАЯ,

намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *